Вайна

Залужны спрагназаваў, што вайна Расіі з Украінай можа ісці да 2034 года

Былы галоўнакамандуючы УСУ, цяперашні пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны ў інтэрв'ю выданню LB.ua заявіў, што страты Украіны і Расіі на фронце ўжо з'яўляюцца крытычнымі, але вайна можа зацягнуцца да 2034 года.

Валерый Залужны. Фота: AP Photo / Alberto Pezzali

Па словах Залужнага, у снежні 2023 года завяршылася традыцыйная вайна, у якой удзельнічалі танкавыя калоны. А з 2024-га ва Украіне пачаўся новы этап — вайна на знясіленне.

Ён растлумачыў, што ў 2022 годзе наперадзе ехалі танкі, а за імі ішла вялікая колькасць асабовага складу. Па словах Залужнага, такая вайна ўзору Другой сусветнай скончылася ў снежні 2023 года, і цяпер танкі і салдаты «памяняліся месцамі».

«Цяпер лінія фронту ў асноўным прызначаная для таго, каб там забівалі. Там абавязкова павінны забіваць, і чым больш, тым лепш», — адзначыў ён.

Залужны таксама агучыў два фактары вайны: дэмаграфічны і эканамічны.

«Людзей сапраўды няма. Ні ў Расіі, ні ва Украіне. Колькасць страт забітымі і параненымі, якая прыпала на насельніцтва і ва Украіне, і ў Расіі, яна ўжо, можна сказаць, аказалася крытычнай», — адзначае былы галоўнакамандуючы.

Залужны мяркуе, што перад Расіяй цяпер стаіць выбар: у 2026 годзе ці набіраць зноў «мяса», але браць новых салдат з Санкт-Пецярбурга, Масквы і з іншых вялікіх гарадоў, ці нешта «думаць».

«Выхад з гэтага «тупіка» — тэхналагічны. Ты павінен думаць не пра тое, што табе трэба сёння, а што спатрэбіцца праз год, два ці тры… Усё гэта скончыцца праз тры гады. Максімум праз пяць. Не вайна, а скончыцца «знаходжанне парытэту» паміж сіламі нападу і абароны», — сказаў ён.

Экс-галоўнакамандуючы УСУ дадаў, што Украіне трэба перагледзець стратэгію абароны і падыходы да мабілізацыі рэсурсаў, каб наблізіць заканчэнне вайны.

Залужны дадаў, што перамовы пра спыненне агню ва Украіне без фарміравання стабільнай абароны на будучыню прывядуць да таго, што вайна працягнецца яшчэ дзесяцігоддзі. Украіне варта распрацоўваць новую зброю і хутка авалодваць ёй.

«Калі мы будзем спрабаваць правесці толькі сізфаер [спыненне агню], не сфармаваўшы сваю абарону на будучыню, то вайна будзе працягвацца яшчэ ого-го. І, пачаўшыся ў 2014 годзе, дай бог, каб яна скончылася ў 34-м», — заявіў Залужны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?7

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць