Міністэрства замежных спраў Расіі аб'явіла аб тым, што ўзровень дыппрадстаўніцтва Эстоніі ў краіне будзе паніжаны да часовага паверанага.

Расійскае МЗС аб'явіла аб паніжэнні ўзроўню дыпламатычных адносін з Эстоніяй. Зроблена гэта было нібы ў адказ на скарачэнне колькаснага складу расійскай амбасады ў Таліне. Амбасадары дзвюх краін будуць адкліканы.
Адпаведнае патрабаванне 23 студзеня было выказана паслу Эстоніі ў РФ Маргусу Лайдры. Ён мусіць з'ехаць з краіны да 7 лютага.
Нагадаем, што не без таго напружаныя адносіны паміж Эстоніяй і Расіяй рэзка абвастрыліся з-за пачатку вайны ва Украіне 24 лютага мінулага года.
Эстонія разам са сваімі саюзнікамі па ЕС і НАТА актыўна падтрымлівае Украіну і ўводзіць сур'ёзныя абмежаванні ў адносінах да Расіі.
У прыватнасці, Эстонія з'яўляецца першай краінай у Еўропе, якая пагадзілася перадаць замарожаныя расейскія актывы Украіне, што з'яўляецца беспрэцэдэнтным з пункту гледжання міжнароднага права.
Чытайце яшчэ:
У Крамлі патлумачылі, чаму працягвае дзейнічаць указ пра «частковую мабілізацыю»
Італія паставіць Украіне зенітны комплекс, здольны збіваць балістычныя ракеты. Расказваем пра яго
Украінскі генштаб ускосна пацвердзіў паўакружэнне Бахмута
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары