Культура1111

Міленіум Радзімы

Што скажаш, за апошнія пару тузінаў гадоў большасць беларусаў пачала ўважаць Вялікае Княства сваёй неад’емнай спадчынай і падмуркам цяперашняе дзяржаўнасці. Піша Сяргей Харэўскі.

Учора, 22 кастрычніка, у мінскім Палацы Мастацтва адкрылася вялікая выстава «Міленіум», прымеркаваная да 1000‑годдзя першай летапіснай згадкі Літвы. Піша Сяргей Харэўскі.

Што скажаш, за апошнія пару тузінаў гадоў большасць беларусаў пачала ўважаць Вялікае Княства сваёй неад’емнай спадчынай і падмуркам цяперашняе дзяржаўнасці. Радзіма Літва, якую мы страцілі, і да сёння ёсць крыніцаю натхнення для творцаў, для мастакоў і музыкаў, для паэтаў і актораў. Як шмат яе трэба цаніць, гэтую крыніцу натхнення і калектыўнае памяці, стала яшчэ больш відавочным, калі Беларусь страціла і свой спрадвечны герб «Пагоню».

Не дзіва, што адкрыццё такой маштабнай мастацкай экспазіцыі ў галоўным культурным цэнтры сталіцы выклікала вялізарную цікаваць публікі.

Гледачам, якія нецярпліва чакалі ўрачыстага адкрыцця экспазіцыі, было прадстаўлена блізу тысячы мастацкіх твораў розных жанраў і відаў — ад фатаграфіі да скульптуры. Апроч гістарычных партрэтаў, мапаў, сцягоў ды ваярскгага пафасу, чаго і варта было чакаць, тут нямала і лірычных твораў, часам нечаканых, нацюрмортаў і пейзажаў.
Бадай, унікальным стаўся і той факт, што на гэтай выставе экспануюцца працы не аднае суполкі, не аднаго пакалення, а больш як 300 розных аўтараў. Тут ёсць творы усіх трох Марачкіных, жывапісцаў Віктара Маркаўца і Валерыя Шкарубы, графікаў Міколы Купавы, Уладзімера Басалыгі і Уладзімера Вішнеўскага, скульптуры Аляксандра Шатэрніка і Генадзя Лойкі.

Больш за тое, асобную частку праекту ўтварае конкурсная выстаўка дзяцей «Літва тысячагадовая — наш родны край», вынікі якой стануць вядомыя ў лістападзе.

Даўно Палац мастацтва не бачыў такой еднасці. Гэтая эмацыйная еднасць, заклікі да яе шматкроць гучалі падчас урачыстых прамоваў. Вядомы мастак‑графік, Рыгор Сітніца падчас выступу, ад імя Беларускага саюза мастакоў слушна зазначыў, што гэтая падзея, 1000‑годдзе Літвы, — нашае супольнае свята з суседзямі.
Рыцары і дудары, харугвы і мячы… Падчас адкрыцця, пад гукі дудаў, у суседстве з рыцарамі ды іх дамамі, адбылося ўручэнне памятных медалёў людзям, якія вызначыліся ў вывучэнні і ўслаўленні нашае літоўскае спадчыны. Сярод іншых проста ў Палацы былі ўганараваныя спявак, музыка і настаўнік Віктар Скарабагатаў, пісьменнік Рыгор Барадулін, мастакі Уладзімір Вішнеўскі і Васіль Шаранговіч, гісторык Адам Мальдзіс ды іншыя.

Медаль Міхася Раманюка, што прысудзілі яму пасмяротна, атрымаў ягоны сын мастак Дзяніс Раманюк, чые віленскія здымкі, што друкаваліся колісь у «Нашай Ніве», таксама прадстаўленыя ў экспазіцыі. Пасмяротна ж узнагародзілі і славутага мастака Яўгена Куліка.

Настрой падчас адкрыцця панаваў цалкам святочны і нават пафасны. Тут былі дыпламаты з розных краінаў, улучна з пасольствам Літоўскае Рэспублікі Эдмінасам Багдонасам, які з вялікай цікавасцю разглядаў кожны твор і шчыра дзяліўся сваімі ўражаннямі.

Былі палітычныя і грамадскія дзеячы, між якіх і Аляксандр Казулін. Мастакі, гісторыкі, літаратары, тэатралы віншавалі адзін аднаго з сапраўдным вялікім святам.

Свята ўжо самае тое, што ёсць магчымасць укласці такую грандыёзную выставу. А наведаўшы яе, можна скласці амаль дакладнае ўяўленне пра той мастацкі працэс, што адбываецца сёння ў наша краіне і пра той культурны патэнцыял, што мы яшчэ маем. А гэта азначае, што мы сваю Літву яшчэ не страцілі…

Экспазіцыя будзе доўжыцца да 15 лістапада. Сярод іншага запланаваная таксама разнастайная культурная праграма, улучна з сустрэчамі навукоўцаў, мастакоў, музыкаў.

СХ

27 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя альманаху «Літва»,
6 лістапада — Дзень паэзіі,
11 лістапада — літаратурна‑мастацкая вечарына «Радзівіліяда»,
14 лістапада — спектакль «Спатканне з Літвой».
Завершыцца фэст 15 лістапада канцэртам дударскай і класічнай музыкі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук10

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце9

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку5

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць