Улада2424

Камуністаў больш няма

ПКБ перайменавана ў Беларускую партыю аб'яднаных левых «Справядлівы свет».

Партыя камуністаў Беларуская перайменавана ў Беларускую партыю аб'яднаных левых «Справядлівы свет».

Такое рашэнне прынята 25 кастрычніка па выніках галасавання на другім пасяджэнні XIV пазачарговага з'езда партыі.

На галасаванне выносілася

пяць новых назваў

— Беларуская партыя аб'яднаных левых «Справядлівасць», Беларуская партыя аб'яднаных левых, Беларуская партыя аб'яднаных левых «Радзіма», Беларуская партыя аб'яднаных левых «Справядлівы свет» і Аб'яднаная партыя левых.

Першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін у сваім дакладзе прапанаваў назваць арганізацыю Беларуская партыя аб'яднаных левых «Справядлівы свет». Паводле яго слоў,

гэтая назва з'яўляецца кампіляцыяй усіх іншых назваў, прапанаваных членамі партыі.

Як лічыць Калякін, яна дазволіць партыі прыцягнуць у свае шэрагі не толькі моладзь, але і прадстаўнікоў іншых левых арганізацый, якія не прайшлі афіцыйную рэгістрацыю.

У выніку за гэтую назву прагаласавалі 89 з 158 дэлегатаў. Астатнія назвы набралі ад 6 да 15 галасоў.

Каля года таму прадстаўнікі ПКБ публічна загаварылі пра неабходнасць мадэрнізацыі партыі. У маі, напярэдадні правядзення першага пасяджэння пазачарговага з'езда ПКБ, прэс-сакратар партыі Сяргей Вазняк у інтэрв'ю БелаПАН заявіў: «Пытанне змены назвы — толькі маленькая частка гэтай праблемы. Справа ў тым, што 18 гадоў мы працавалі так, як працавала камуністычная партыя Савецкага Саюза. Аднак за гэтыя гады шмат змянілася. Вобраз камунізму пачаў набываць негатыўнае адценне і адпужваць маладых людзей. З гэтым звязана ідэя перайменавання партыі».

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць