У працы расійскай сацыяльнай сеткі укантакце 7 лютага адбыўся збой, паведамляе сэрвіс Downdetector, які зафіксаваў рост колькасці скаргаў карыстальнікаў на працу сэрвісу.

Праблемы з доступам да браўзэрнай версіі сацсеткі адзначаюцца ў еўрапейскай частцы Расіі, а таксама ў Беларусі.
«Карыстальнікі ў некаторых рэгіёнах могуць адчуваць кароткатэрміновыя цяжкасці з загрузкай сацыяльнай сеткі. Цяпер мы завяршаем работы па аднаўленні доступу ў поўным аб'ёме», — паведамілі выданню «Коммерсант» у прэс-службе укантакце.
Каментары