Усяго патроху

Крымінальнай справы за інсцэніроўку падзення метэарыта ў Латвіі не будзе

Падзенне метэарыту інсцэнізаваў аператар мабільнай сувязі.

Латвійская паліцыя не будзе распачынаць крымінальную справу ў дачыненні да аператара мабільнай сувязі Tele2, прадстаўнікі якога інсцэніравалі падзенне метэарыта.

Паліцыя мяркуе, што распачынаць крымінальную справу ў гэтай сітуацыі бессэнсоўна. Кампенсацыя ратавальнікам ацэньваецца ў 6 тыс. даляраў, ваеннаслужачым — у 20 тыс. даляраў. Расходы паліцыі пакуль не падлічаны.

Пра магчымае падзенне метэарыта ў Валміерскім раёне Латвіі стала вядома вечарам 25 кастрычніка. Падчас расследавання спецыялісты сталі выказваць меркаванні, што метэарыта не было, а варонка, якая нібыта ўтварылася ад яго падзення, выкапана людзьмі.

Пазней дырэктар па маркетынгу кампаніі Tele2 Яніс Спрогіс прызнаўся, што яго кампанія спансавала гэты розыгрыш.

Паводле яго слоў, акцыя павінна была натхніць латвійскае грамадства і садзейнічаць узняццю іміджу краіны. Кампанія абяцала кампенсаваць дзяржаве ўсе страты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых1

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Усе навіны →
Усе навіны

Саша Раманава набыла дом у Ірландыі за 370 тысяч еўра24

«Беларусы — карыслівыя, неспагадлівыя, сабе наўме. А вось, мы і такія»

Кіраўнік Генштаба Польшчы: Беларусь хавае забойцу нашага вайскоўца. Рана ці позна ён паўстане перад судом4

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны18

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых1

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць