Міністэрства замежных спраў Беларусі і Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2023 год па выніках перамоў паміж кіраўнікамі ведамстваў Сяргеем Алейнікам і Петэрам Сіярта ў Мінску, паведамляе БелТА.

Праграма прадугледжвае працяг практыкі правядзення міжмідаўскага дыялогу, комплекс мер па стымуляванні эканамічнага супрацоўніцтва, адукацыйных і культурных абменаў.
«Сёння мы сутыкаемся з новымі выклікамі часу. У нас вельмі вузкі калідор магчымасцяў у плане супрацоўніцтва. Але мы павінны рабіць усё магчымае для супрацоўніцтва на карысць нашых краін», — заявіў Сіярта.
Таксама кіраўнік вугорскага МЗС падкрэсліў, што Венгрыя выступае за больш хуткае ўсталяванне міру ў рэгіёне і адзначыў, што без перамоў міру ва Украіне не будзе.
-
Аднавілі мост там, дзе яго не магло быць, бо не змаглі знайсці яго рэальнае месца. Што за рэстаўрацыя адбываецца ў Жылічах?
-
У Мінску затрымалі пенсіянера, які краў тэлефоны, пакінутыя на вакзале на падзарадку. Ён вінаваціць уладальнікаў
-
Жанчына набыла ў фірмовай краме «Беліты» падарункавы сертыфікат. У іншай краме яго не прынялі
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары