Свет

«Мы хацелі б, каб суд быў у Гаазе». Зяленскі і прэм'ер Нідэрландаў абмеркавалі стварэнне спецтрыбунала па расійскай агрэсіі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ на сустрэчы ў Кіеве абмеркавалі тэму стварэння ў Гаазе спецыяльнага трыбунала па расійскай агрэсіі, паведамляе Бі-бі-сі.

Офіс Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Фота: AP

Нідэрланды ствараюць Міжнародны цэнтр для пракурорскіх дзеянняў па агрэсіі. «Там збіраюцца доказы, дакументуюцца злачынствы», — распавёў Рутэ.

Як перадае агенцтва Reuters, Рутэ заявіў, што сёлета Нідэрланды накіруюць ва Украіну яшчэ дзве судова-следчыя місіі.

«Мы хацелі б, каб суд быў у Гаазе. Першы офіс мог бы быць у Еўраюсце (юрыдычнае ведамства ЕС). Важна, каб мы працавалі над гэтым, але гэта працяглы працэс, патрабуе значных намаганняў», — адзначыў ён.

Нідэрланды гатовыя даць пляцоўку, прыняцце рашэнняў магчыма пасля кансультацыі з партнёрамі, падкрэсліў Рутэ.

Зяленскі выказаў надзею на адкрыццё адпаведнага офіса і стварэнне рэпарацыйнага механізму.

Акрамя таго, Зяленскі і Рутэ абмяркоўвалі пастаўкі ўзбраенняў Украіне.

У пачатку лютага Украіна падала афіцыйную заяўку Нідэрландам на пастаўку знішчальнікаў F-16. Раней улады краіны заяўлялі пра гатоўнасць перадаць Украіне свае знішчальнікі, калі Кіеў пра гэта папросіць.

Аднак, калі заяўка была пададзена, міністр абароны Нідэрландаў Кайса Олангрэн заявіла, што выканаць яе будзе нялёгка. Знішчальнікі F-16 — гэта частка сістэмы абароны ЗША, таму трэба атрымаць дазвол амерыканскага ўрада.

На сумеснай з прэзідэнтам Украіны прэс-канферэнцыі сёння Рутэ сказаў толькі аб першай партыі танкаў «Леапард», якія Нідэрланды, Данія і Германія купляюць для Украіны. Паводле яго, як толькі яна будзе гатовая, яе тут жа даставяць ва Украіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам8

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані1

Вызначылі, якіх памераў яблыкі можна цяпер прадаваць у крамах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць