Грамадства1010

Беларус разбурыў капліцу ў аэрапорце Гданьска

Гданьскія паліцэйскія арыштавалі 27-гадовага грамадзяніна Беларусі, які знішчыў абсталяванне ў капліцы аэрапорта. Беларуса таксама абвінавачваюць у абразе рэлігійных пачуццяў, піша Most на падставе паведамленняў польскай прэсы.

Паводле наяўнай інфармацыі, беларус зайшоў у капліцу, пачаў там перакульваць і кідаць прадметы, вырываць старонкі з Бібліі. У выніку былі пашкоджаныя папская кафедра, скрутак з выявай Яна Паўла II, драўляны алтар і падлога, падстаўка для ўлётак. Шкоду ацанілі ў 35 тысяч злотых.

Спачатку мужчыну затрымалі супрацоўнікі бяспекі аэрапорта, а затым яны перадалі яго паліцэйскім. Тэст на цвярозасць паказаў, што ў арганізме мужчыны было 1,5 праміле алкаголю. Ноч мужчына правёў у аддзяленні паліцыі.

За пашкоджанне маёмасці беларусу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, а за абразу рэлігійных пачуццяў — да двух гадоў. Аднак пакаранне можа быць і большае, бо справа носіць хуліганскі характар.

Каментары10

  • гоблен
    17.02.2023
    "за абразу рэлігійных пачуццяў"

    21-ый век, млиать)
  • Олег
    17.02.2023
    Правы поляки, что закрывают погранпереходы с Беларусью. Это не первый подобный случай. Помнится в прошлом году ещё один беларус сорвал в Варшаве польский флаг и потоптался по нему. Кстати, любопытно какое ему было вынесено наказание?
  • Andrzejzkresów
    17.02.2023
    Верните сие быдло обратно в вольер.

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць