Грамадства2929

«Настроены выжыць». Зняволеная расказала пра сустрэчу з сынам Бабарыкі на Валадарцы

Эдуарда Бабарыку ўтрымліваюць у няволі без суда рэкордныя 2,5 года. Яго схапілі 18 чэрвеня 2020 года, і ад той пары звестак пра палітвязня вобмаль. На Валадарцы з ім выпадкова перасеклася палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава, якой удалося збегчы з Беларусі пасля таго, як ёй прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі».

Эдуард Бабарыка. Фота: babariko.vision

На Валадарцы арганізатарку вандровак і гісторыка Чарнаморцаву ўтрымлівалі, пакуль вялося следства і разглядалі яе справу ў судзе: з кастрычніка 2022 па 16 студзеня 2023 года. Праваабаронцы прызналі Валерыю Чарнаморцаву палітвязнем. 

Эдуарда Бабарыку яна бачыла ў снежні ля кабінетаў для сустрэч зняволеных з адвакатамі ці следчымі.

«Пакуль стаялі ўдалечыні ахоўнікі, я паспела сказаць яму «Жыве» і паказаць кулак. Маўляў, трымайся», — расказвае Чарнаморцава пра сустрэчу.

Па яе словах, Эдуард выглядае «даволі добра» і робіць уражанне чалавека, які «настроены выжыць у няволі».

«Калі чалавек хоча выжыць, то ён трымае сябе ў добрай фізічнай форме. Робіць практыкаванні, ходзіць на прагулкі. Як, напрыклад, тая ж Марфа Рабкова, з якой я сядзела. Яна ў шыкоўнай форме. Па Эдуарду бачна, што ён не апускае рук. Дбае пра сябе, бо там нікому ты больш не патрэбны», — адзначае былая палітзняволеная.

Эдуард Бабарыка падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года быў кіраўніком ініцыятыўнай групы вылучэнца на прэзідэнцтва Віктара Бабарыкі, які сабраў найбольшую колькасць подпісаў за сваё вылучэнне ў гісторыі Беларусі. І бацьку, і сына арыштавалі на этапе здачы сабраных подпісаў у ЦВК. 18 чэрвеня 2020 года Эдуарда змясцілі ў СІЗА КДБ.

Ён праходзіць абвінавачваным па дзвюх крымінальных справах паралельна.

Першую вядзе КДБ з моманту затрымання паводле артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры). Канчатковае абвінавачванне да гэтага часу не выстаўлена, справа ў суд не перададзена.

Другую справу вядзе Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Эдуард стаў падазраваным у снежні 2021 года. Абвінавачванне выстаўлена па частцы 3 артыкула 130, частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і арганізацыя масавых беспарадкаў. Па гэтым артыкуле Эдуарду пагражае да 20 гадоў.

Праваабаронцы лічаць, што яго трымаюць, фактычна, закладнікам, дабіваючыся нечага ад ягонага бацькі ўзамен за вызваленне сына.

Эдуард — выпускнік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ён кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola. Захапляўся конным спортам і дайвінгам.

Па звестках, якія даходзяць з няволі, Эдуард займаецца ёгай, чытае, вучыцца маляваць, просіць перадаваць яму кнігі па шахматах.

30 студзеня яму споўнілася 33 гады.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Я вельмі не люблю тэрмін справядлівасць». Эдуард Бабарыка даў інтэрв'ю з СІЗА

Два гады таму былі затрыманыя Віктар і Эдуард Бабарыкі. Суд над сынам яшчэ не пачынаўся

Уладзімір Пыльчанка: Эдуард Бабарыка можа правесці чарговыя паўтара года ў СІЗА

Каментары29

  • Anatol Starkou
    18.02.2023
    Эдуард і яго тата Віктар Бабарыкі мая радня па матчынай лініі. Нашы маці з Віктарам дваюрадныя сёстры. Віктар маладзейшы за мяне на 12 гадоў. Мы з ім сустракаліся дарослымі. А Эдуарда я не памятую. Ён на 12 гадоў маладзейшы за маю дачку. Вось такая мая радня.
  • Халадезц
    18.02.2023
    мангол?,Литвин! акуляры надзень!  
  • даведка
    18.02.2023
    Центральный аппарат СК возглавляют бывший начальник следственного управления КГБ и его заместитель.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць