Грамадства

«Бярозка» й «Раніца» пад падвойным кантролем

«Бярозка» й «Раніца» выходзяць. Але іх мала хто бачыць, бо яны не прадаюцца ў шапіках.

Два афіцыйныя выданьні для моладзі ўваходзяць у голдынг з «Настаўніцкай газетай». І «Раніцу», і «Бярозку» рэдагуе Сьвятлана Яскевіч. Некалькі гадоў таму выданьні мелі праблемы з друку, цяпер усё нармальна.

Пад глянцавай вокладкай «Бярозкі» – наклад яе крыху большы зы тысячу -- хаваецца разнастайны матэрыял для падлеткавай аўдыторыі. Тут і «кампутарная» старонка, і парады модніцам і тым, хто зьбіраецца стаць тэлевізійным вядоўцам. Ёсьць рэцэнзіі на кніжныя і кіношныя навінкі, а таксама старонка для маладых літаратараў. Належная ўвага надаецца праблеме каханьня і рок-музыцы. На апошняй старонцы зьмешчаны беларускамоўны сканворд.

Зьдзівіла хіба гутарка з расейскамоўным пісьменьнікам Валянцінам Масьлюковым, які працуе ў жанры фэнтэзі. У матэрыяле ён называўся – ні многа, ні мала – беларускім Толкіенам.

Газэта «Раніца» значна саступае «Бярозцы» ў якасьці друку, дый падборка матэрыялаў тут слабейшая. Чаго толькі варты матэрыял з «Славянскага базару» пад загалоўкам «Гонар славянскіх народаў» і з фатаздымкам Алы Пугачовай. Але і ў газэце маладзёны знойдуць цікавую для сябе інфармацыю – розныя мэдычныя і псыхалягічныя парады. Тыраж «Раніцы» – каля 2500 ас.

Гэта ня дзіва: абодва выданьні ўнікаюць «вострых», спрэчных тэмаў, самых цікавых для моладзі. Да таго ж, абодва выданьні не прадаюцца ў шапіках, распаўсюджваюцца толькі праз падпіску. Між тым моладзь зусім адвыкла што-кольвек падпісваць. Дзяржава не абмяжоўваецца кантролем за зьместам выданьняў, яна яшчэ й трымае іх на фінансавым кручку ведамаснай падпіскі. У выніку выданьні ліпеюць, а моладзь далей русіфікуецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць