Свет22

Бакіеў хоча вярнуцца ў Кыргызстан?

Пасля сустрэчы экс-прэзідэнтаў у Дубаі гэтую тэму актыўна абмяркоўваюць у Кыргызстане і журналісты, і палітолагі, і дэпутаты, піша «Народная воля».

Не так даўно ў Дубаі адбылася сустрэча Садыра Жапарава з усімі былымі прэзідэнтамі Кыргызстана. Сам факт сустрэчы Жапарава з былымі прэзідэнтамі, у тым ліку з асуджаным і абвешчаным у вышук Курманбекам Бакіевым, выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве.

«Народная воля» сабрала некаторыя рэзанансныя выказванні, якія тычацца Бакіева. Як вядома, ён ужо даўно з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, мае беларускі пашпарт і жыве ў Мінску.

Экс-кіраўнік Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў, які нядаўна вызваліўся з-за кратаў, заявіў, што «ўсталяванне міру і адзінства ў нашай краіне і вяртанне Бакіева ў Кыргызстан — гэта дзве вялікія розніцы».

Дэпутат і юрыст Дастан Бекешаў лічыць, што рэабілітацыя Бакіева пачалася тры гады таму.

Па яго словах, па пытанні магчымага вяртання Бакіева ў Кыргызстан у першую чаргу павінны выказацца сем'і загінулых. «Рэабілітацыя Бакіевых пачалася яшчэ ў 2020 годзе. Усе гэта выдатна разумеюць, у прынцыпе, шмат чаго рабілася для таго, каб рэабілітаваць гэтае мінулае. Тут павінны ў першую чаргу выказацца сваякі загінулых 7 красавіка 2010 года… А ў цэлым я супраць рэабілітацыі. Я спадзяюся, што на гэтай сустрэчы не было і гаворкі пра тое, каб вярнуць Бакіевых. Цяпер пытанне стаіць, толькі б нацыяналізаваную маёмасць не вярнулі», — сказаў Бекешаў.

«Згодна з міжнародным пратаколам міждзяржаўных пагадненняў, наколькі я памятаю, прэзідэнт у міжнародных паездках прадстаўляе дзяржаву, і месца яго знаходжання лічыцца дзяржавай, — сказаў Бекешаў, каментуючы сустрэчу экс-прэзідэнтаў Кыргызстана. — І ў выпадку, калі абвешчаны ў вышук злачынец з'явіўся на гарызонце, служба суправаджэння абавязаная звязацца з мясцовым аддзяленнем Інтэрпала з просьбай пасадзейнічаць у затрыманні грамадзяніна, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Нават лагічна гэта павінна быць так».

Пра гэта кажа і юрыст Таттуубубу Эргешбаева: «Для прэзідэнта і ўлады Кыргызстана не можа быць нейтральнай тэрыторыі. Калі судом вынесена рашэнне аб яго вінаватасці і экс-прэзідэнт пазбягае адказнасці, значыць, ён з'яўляецца злачынцам у вышуку. Прэзідэнт, як гарант Канстытуцыі і падтрымання нацыянальнай бяспекі Кыргызстана, не можа сустракацца са злачынцам, якога шукаюць».

Днямі былы прэзідэнт Кыргызстана Аскар Акаеў у інтэрв'ю YouTube-каналу Avtor TV адказаў на пытанне, ці не з'яўляецца сустрэча ў Эміратах падрыхтоўкай Садыра Жапарава да вяртання Курманбека Бакіева ў Кыргызстан.

Паводле яго слоў, Садыр Жапараў на гэтай сустрэчы выразна сказаў, што кожны павінен несці адказнасць у рамках закона.

«Распавяду, як ёсць. Прэзідэнт Садыр Жапараў падчас сустрэчы з намі і ў сваёй заяве таксама выразна акрэсліў сваё меркаванне: кожны павінен несці адказнасць у рамках закона. Ён адкрыта і выразна гэта сказаў. Я падтрымліваю гэтую пазіцыю. У гэтым плане Садыр Жапараў працуе добра. Галоўнае, ён сказаў, што створыць умовы для гэтага. Дзякуй яму. Ён два гады таму стварыў для мяне ўмовы, сказаў: калі вы хочаце вырашыць свае пытанні, то можаце прыехаць і адказаць па законе. Я скарыстаўся гэтым шанцам і прыляцеў у краіну на наступны ж дзень. Быў не адзін раз, а некалькі. З раніцы да вечара сядзеў у кампетэнтных органах і адказваў на ўсе іх пытанні, даў паказанні і ў канцы афіцыйна звярнуўся да народа, папрасіў прабачэння. Я ўсе гэтыя працэдуры зрабіў на падставе закона», — сказаў Акаеў. 

Прэзідэнт Кыргызстана сустрэўся з усімі былымі кіраўнікамі дзяржавы

Каментары2

  • Беня
    27.02.2023
    Деньги заканчиваются просто.
  • даведка
    27.02.2023
    Бакиева походу на ту сходку в Дубай (Объединённые Арабские Эмираты) возил и забирал лично сам Лукашенко.

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай33

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?20

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце12

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках5

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію2

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»7

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся1

Новыя iPhone ужо ў Беларусі. Колькі каштуюць і ці варта ехаць па іх у Польшчу або Літву?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай33

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць