Грамадства1111

ДзяржСМІ апублікавалі ВІДЭА, на якім бачна, як захопліваюць украінца, падазраванага ў дыверсіі ў Мачулішчах

Як сцвярджаецца, захоплены Мікалай Швец, арыенціроўкі на якога сілавікі распаўсюджвалі раней.

Сілавікі затрымлівалі нібыта вельмі небяспечнага злачынцу ў колькасці і абмундзіраванні, у якіх звычайна затрымліваюць за рэпосты ў тэлеграме ці па «народным» артыкуле.

На відэа мужчына нібыта чакаў, што за ім прыйдуць. А дзверы былі наогул адчыненыя.

У відэа, апублікаваным пазней, мужчына паўтарае ўсё тое, што раней было агучана Лукашэнкам.

Ён 1993 года нараджэння, грамадзянін Украіны. У Беларусь, кажа, трапіў па расійскім пашпарце. 

Адказваючы на пытанні за кадрам, хлопец кажа, што ён падарваў самалёт на аэрадроме Мачулішчы з дапамогай двух дронаў. 

«Я працаваў з СБУ», — кажа ён на відэа.

Раней яго сястра казала журналістам, што Швец быў дома ва Украіне ў дні дыверсіі.

Каментары11

  • мясцовы2
    07.03.2023
    Мне больш ціава, як рэдакцыю надурылі з "сястрой" Швеца?
    Па гэтай тэме раследванне будзе? Ці прызнаеце, што сталі аб'ектам у чужой гульне?
  • не такі як ёсць
    07.03.2023
    Натоўп клоунаў сярод белага дня, хіба што не з паветранымі шарамі затрымліваюць страшна сказаць - ТЭРАРЫСТА, у якога пасля затрымання на твары і тулаве ні драпінкі (у нас пенсіанерак больш жорстка затрымліваюць) і самае цікавае што злосны украінскі тэрарыст дакладна ведае што адказваць на пытанні. Запнуўся толькі на апошнім, мусіць не па сцэнары пайшло 🤦🏻‍♂️
  • SHOS
    07.03.2023
    Настолько убогая постановка. Впрочем никто и не сомневался ,что они и этого не осилят.
    А вообще впечатление, что они ролик снимали в спешке. В прямом, так сказать, эфире.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі6

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы6

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць