Свет

У Грузіі праходзяць жаночыя маршы супраць закона аб іншаземных агентах

8 сакавіка, у Міжнародны дзень правоў жанчын, у Тбілісі і іншых гарадах Грузіі праходзяць маршы «Жанчыны супраць татальнага кантролю!». 

Па словах арганізатараў маршу, у ім бяруць удзел усе тыя, чыё жыццё значна пагоршыць прыняцце закона аб замежных агентах. Арганізатары падкрэсліваюць, што людзі, якія прайшлі праз гвалт, а таксама жыхары рэгіёнаў, мігранты, этнічныя і рэлігійныя меншасці, маці-адзіночкі, бацькі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, людзі ў сталым узросце і іншыя групы насельніцтва атрымліваюць вельмі важную падтрымку пры дапамозе няўрадавых арганізацый.

Калі закон будзе прыняты, то будзе абмежавана і дзейнасць такіх арганізацый, пры гэтым будуць ліквідаваны і незалежныя СМІ, якія маглі б асвятляць гэтую сітуацыю, адзначылі арганізатары акцыі ў сваім маніфесце.

У Тбілісі марш стартаваў на плошчы Рэспублікі, адтуль дэманстранты накіраваліся да парламента. Ля будынка парламента прысутныя іх віталі крыкамі «Грузія!».

Як вынікае з відэа, дэманстранты ішлі са сцягамі Еўрасаюза пад барабанны бой, скандуючы лозунгі «Не расійскаму закону».

Аналагічныя акцыі прайшлі ў іншых гарадах: Горы, Батумі, Кутаісі, Ахалкалакі, Зугдзідзі, Тэлаві.

7 сакавіка дэпутаты парламента Грузіі ўхвалілі ў першым чытанні адзін з двух законапраектаў аб замежных агентах — «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». За яго прагаласавалі 76 дэпутатаў, супраць — 13. Гэта выклікала шматтысячныя пратэсты ў сталіцы, людзі прыйшлі да парламента.

Разганяючы акцыю, грузінскія сілавікі ўжылі слезацечны газ і вадамёты. Позна ўвечары супрацьстаянне ля парламента абвастрылася: дэманстранты ўжылі «кактэйлі Молатава», а сілавікі — гумовыя кулі. Паліцыя затрымала 66 чалавек, але частка дэманстрантаў заставалася на месцы акцыі да раніцы, апазіцыя паабяцала працягнуць пратэсты.

Пратэстоўцаў падтрымала прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая акурат у той час знаходзілася з візітам у ЗША. Але ў Грузіі прэзідэнт — пасада больш цырыманіяльная, рэальны кіраўнік дзяржавы — прэм'ер-міністр.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку15

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Ілля Жалезнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі сэрца3

Пуцін: Расія ў любым выпадку зойме Данбас і Наваросію54

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з прадстаўніком Дзярждэпа, які ўдзельнічаў у вызваленні беларускіх палітвязняў8

Трэнд у Новай Баравой: бірузовыя аўто пад колер фасадаў выклікалі ажыятаж у сацсетках10

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай8

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку15

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць