Вайна22

Расія некалькі разоў адпраўляла ў Іран узбраенне НАТА, захопленае ва Украіне, для вывучэння і капіявання — CNN

З пачатку вайны ва Украіне Расія некалькі разоў адпраўляла ў Іран захопленыя на полі бою зброю і тэхніку, якія былі перададзены ўкраінскаму боку ЗША і краінамі НАТА. Пра гэта CNN распавялі чатыры крыніцы, знаёмыя з гэтым пытаннем, піша «Медуза».

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі падчас сустрэчы ў кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, 15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

Па словах суразмоўцаў тэлеканала, за апошні год урадавыя структуры НАТА, ЗША і іншых краін Захаду фіксавалі некалькі выпадкаў, калі войскам РФ даставаліся невялікія, пераносныя віды ўзбраенняў, якія пастаўляюцца Кіеву саюзнікамі. У тым ліку гаворка ідзе пра амерыканскія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin і зенітна-ракетныя комплексы Stinger.

У Іране зброю разбіралі і даследавалі, сцвярджаюць крыніцы CNN. Яны мяркуюць, што іранскія вайскоўцы спрабавалі стварыць уласную версію гэтай зброі. У сваю чаргу, Масква такім чынам падштурхоўвае Тэгеран працягваць падтрымку расійскага ўварвання, лічаць суразмоўцы тэлеканала.

Амерыканскія чыноўнікі не лічаць праблему маштабнай ці сістэмнай, але прызнаюць, што такія пастаўкі цяжка адсачыць. Па даных CNN, украінскія вайскоўцы з самага пачатку вайны паведамляюць Пентагону пра любыя выпадкі захопу амерыканскага ўзбраення войскамі РФ.

Партнёрства Масквы і Тэгерана ў абароннай сферы значна ўзмацнілася з моманту расійскага ўварвання ва Украіну.

Так, Мінабароны РФ прымяняе для ўдараў па вайсковых і энергетычных аб'ектах Украіны дрон-камікадзэ іранскай вытворчасці «Шахед-131/136». Акрамя таго, паведамлялася, што Іран паставіў Расіі вялікую колькасць боепрыпасаў, а таксама збіраецца адпраўляць балістычныя ракеты «Фатэх-110» і «Зульфікар», далёкасць якіх складае 300 і 700 кіламетраў адпаведна.

Каментары2

  • Tapol
    10.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Нерусь
    10.03.2023
    Калі сама Расія не ў стане нічога скапіраваць, а шукае дапамогі ў Ірана - гэта ўжо веліч Рускага свету ці трэба яшчэ пачакаць, калі пачнуць прасіць Паўночную Карэю?

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема51

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць