Грамадства

У красавіку на чыгунцы будуць часовыя змены ў руху цягнікоў

Беларуская чыгунка папярэдзіла патэнцыйных пасажыраў пра тое, што ў красавіку ў расклад некаторых маршрутаў будуць унесеныя часовыя змены, часам нават дастаткова істотныя.

Так, БЧ паведамляе, што з 3 па 6 красавіка зменіцца расклад цягніка №615/616 Магілёў — Гомель. 3 і 6 красавіка гэты цягнік адправіцца з Магілёва ў 8:15 (на 2 гадзіны, 44 хвіліны раней, чым звычайна), а 4 і 5 красавіка — адправіцца з Магілёва ў 10:47 (на 12 хвілін раней, чым звычайна).

3 і 4 красавіка цягнік №861 Орша — Мінск адправіцца са станцыі Орша-Цэнтральная ў 11:58 (на 1 гадзіну, 23 хвіліны пазней, чым звычайна), а цягнік №864 Мінск — Орша адправіцца з Мінска ў 11:23 (на 2 хвіліны раней, чым звычайна).

3 красавіка цягнік №737 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска ў 13:15 будзе ісці з прыпынкам на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія).

Таксама чыгунка папярэджвае аб змене ў графіку руху цягнікоў №737, 725 Мінск — Брэст 17 красавіка. Яны адправяцца з Мінска раней, чым звычайна: цягнік №737 — у 12:50 (на 25 хвілін раней), а цягнік №725 — у 14:40 (на 21 хвіліну раней).

Таксама з 4 па 28 красавіка шэраг цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній на ўчастку Мінск — Баранавічы будзе ісці з невялікімі зменамі ў раскладзе.

БЧ просіць пасажыраў «з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання30

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны15

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»14

Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі11

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў6

У Мінску мужчына прагуляў працу 392 разы за паўтара года1

Сяргей Ціханоўскі: Які паскуднік вам сказаў, што я збіраюся з'ехаць на год у ЗША?32

Кіраўнік арганізацыі літоўскіх перавозчыкаў асабіста з'ездзіў у Беларусь, каб абмеркаваць сітуацыю з фурамі1

«Рэжым Беларусі не першы раз прыдумляе гісторыі». У Літве пракаментавалі гісторыю з дронам у Гродне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання30

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць