Грамадства

Эвангельле для Надсана

Напярэдадні 80-годзьдзя а.Аляксандра Надсана віленскае выдавецтва «Наша будучыня» зрабіла шыкоўны падарунак юбіляру, выдаўшы ў адзіным экзэмпляры кнігу нядзельных і сьвяточных Эвангельляў у беларускім перакладзе.

На развароце кнігі напісана «Айцу Надсану на ягонае 80-годзьдзе дзеля духоўнага пажытку верных на славу Бога ў Тройцы Адзінага». У зьмест кнігі ўваходзяць Эвангельлі на сьвяты Гасподнія, Вялікага тыдня, Уваскросныя на ютрані, цэлага тыдня.

Кнігу ўручную аздобілі бісэрам Алена і Марыя Ткачовы. Эвангельлі, як і некалі даўно ў часы Скарыны, маюць загалоўныя па-мастацку аформленыя красныя літары і пажоўклыя старонкі.

У кнізе зьмешчаныя пераклады Эвангельляў самога а.Надсана, а таксама Лукаша Дзекуця-Малея з Антонам Луцкевічам і а.Лява Гарошкі. Багаслоў Ірына Дубянецкая на аснове грэцкіх тэкстаў выправіла асобныя хібы і апрацавала тэксты. Усю кнігу ўклаў грэка-каталіцкі дыякан Сяргей Стасевіч.

8 жніўня Ірына Дубянецкая асабіста падорыць а.Аляксандру Эвангельле. Наўрад ці шаноўны сьвятар атрымае на дзень нараджэньня больш арыгінальны падарунак.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі21

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі21

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць