Грамадства1313

Лябедзька: Я ніколі так не хацеў апынуцца на Акрэсціна, як гэтай ноччу

Палітык пракаментаваў у фэйсбуку затрыманне ягонага сына Арцёма, якое адбылося ўчора.

Анатоль Лябедзька. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Лябедзька прыгадаў, што ноч з 28 на 29 сакавіка 2012 года ён правёў у ІЧУ Оршы, куды яго даставілі ноччу пасля штурму вагона цягніка…

«У аршанскім судзе лжыва сведчылі тры міліцыянты. Першым двум суддзя задавала пытанне: «А якія лаянкі ўжывалі пры затрыманні Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў. Вы іх не кажыце, толькі першую літару назавіце».

Першы лжэсведка, не чырванеючы, паведаміў, што яны ўжывалі слова на літару Х, другі да Х дадаў яшчэ і П. Трэцяму, маёру Грулю, перадалі, што пытаецца суддзя. І як толькі яна сказала першую палову пытання, ён тут жа выпаліў: «Яны ўсе трое крычалі, даколі будзе гэтае мянтоўскае бязмежжа, б***».

Ну, вы не лайцеся, збянтэжана папрасіла суддзя міліцыянта».

«Прайшло 11 гадоў. Ён даслужыўся да генерала. Бязмежжа стала кар'ернай лесвіцай. Бязмежжа стала нормай, штодзённасцю. Бязмежжа накрыла краіну саванам», — напісаў Лябедзька.

Па яго словах, 2022 год быў адзіным за апошнія гадоў 25, калі ў міліцэйскіх пратаколах, у судовых пастановах не фігуравала прозвішча Лябедзькі (у самыя ўраджайныя гады колькасць судовых працэсаў даходзіла да 17 на год).

«На жаль, у 2023 усё вярнулася на кругі свае, толькі ўсё значна вастрэй і больш балюча. Я яшчэ ніколі так не хацеў апынуцца ў малпоўні Кастрычніцкага РУУС, на Акрэсціна, як гэтай ноччу…» — з сумам канстатаваў Анатоль Лябедзька.

Чытайце таксама:

Затрымалі сына Анатоля Лябедзькі

Каментары13

  • не такі як ёсць
    29.03.2023
    Anatol Starkou, куды прыязджаць, гаротны? ты ж сваю сраку з ЗША не выцягнеш.
  • Anatol Starkou
    29.03.2023
    Тое, што я яму напісаў - на яго фэйсбук старонцы ў размове з ім, а тое, што надрукавала НН у першым каменце, не маё. Я напісаў: бчб палітыкану - палітыканава.
  • Anatol Starkou
    29.03.2023
    Прабачце, але я хацеў бы падкрэсліць, што я маю яшчэ старонку у Фэйсбуку, я яму пісаў, але што я, як амераканска-беларускі пісьменнік павінен зрабіць?Наша Ніва, можа вы падкажыце?

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць