Расійскі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам
Самалёт Міністэрства абароны Расіі небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам у небе над Саратаўскай вобласцю. Паводле папярэдняй версіі, прычынай гэтага стала няўважлівасць дыспетчара.

Як паведамляе тэлеграм-канал Baza, інцыдэнт здарыўся ўчора апоўдні, калі Іл-76 Вайскова-касмічных сіл Расіі зніжаўся і небяспечна наблізіўся да прыватнага самалёта Pilatus HC-12NG, які эксплуатуе беларуская кампанія BySky. Самалёты ішлі на перасякальных курсах. На борце джэта было два члены экіпажа і адзін пасажыр, ён накіроўваўся з казахстанскага Уральска ў Маскву. Пра колькасць людзей на борце вайсковага самалёта не паведамляецца.
У момант збліжэння гарызантальная адлегласць паміж бартамі была 1,5 кіламетра, вертыкальная — менш за 300 метраў. Спрацавала сістэма папярэджання аб небяспечных збліжэннях.
Паведамляецца, што Расавіяцыя стварыла камісію па расследаванні інцыдэнту. Паводле папярэдняй версіі, дыспетчар не ўсачыў за адным з бартоў і позна зрэагаваў.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары