Меркаванні33

Лукашэнка натхняе на падтрымку мовы

Як людзі падпісваюцца за Год роднай мовы ў сталіцы і ў рэгіёнах.

Як людзі падпісваюцца за Год роднай мовы ў сталіцы і ў рэгіёнах.

Воляй лёсу давялося назіраць за зборам подпісаў за правядзенне Году роднай мовы, арганізаванага МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Справа адбывалася ў Белаазёрску, што ў Бярозаўскім раёне. Подпісы збіраліся сярод мясцовых прадпрымальнікаў. Большасць паставілася да ідэі сур’ёзна і пазітыўна. «Самі мы не размаўляем, а вось дзеці мусяць ведаць сваю мову. Можа ў іх атрымаецца», — кажа маладая прадпрымальніца. Думку пра неабходнасць навучання па-беларуску не толькі ў школе, але і ў ВНУ падтрымалі амаль усе падпісанты. Толькі адна гандлярка наадрэз адмовілася паставіць подпіс: «Гэта што — я буду пасля дакументы па-беларуску афармляць? А як дзеці пасля матэматыку будуць вучыць ва ўніверсітэце?»

З размовы з некаторымі падпісантамі стала зразумела, што на іх стаўленне да мовы паўплываў… Лукашэнка. Ну, калі сам Аляксандр Рыгоравіч на перапісе роднай мовай беларускую назваў, то нам і пагатоў трэба падпісацца, кажуць яны.

А вось у Мінску давялося сутыкнуцца з нечаканасцю. Для некаторых мінчукоў прозвішча кіраўніка краіны стала непераадольнай перашкодай. «Ідэя добрая, але не буду я Лукашэнку ні аб чым прасіць!»

Гэта прывяло да цікавай высновы:

часам незаангажаваныя ў палітыку грамадзяне, якія ў жыцці не размаўляюць па-беларуску, ахвотней падпісваюцца за Год роднай мовы, чым яе сталыя носьбіты.

А вось што распавяла пра хаду кампаніі старшыня ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская. Збор подпісаў адбываецца на сядзібе ТБМ, офісе «Бацькаўшчыны», у часе культурніцкіх мерапрыемстваў. Адпаведныя анкеты раздаюцца ў незалежніцкія арганізацыі і валанцёрам. Акрамя таго, анкету можна спампаваць са старонкі сайту «Бацькаўшчыны», з іншых сайтаў, што размясцілі ў сябе банеры акцыі. Агулам праз Сеціва было спампавана каля 400 бланкаў. «У банэрнай кампаніі, дзе мы замовілі свой банэр з заклікам далучацца да кампаніі, нам паведамілі, што ў нас быў адзін з самых высокіх паказчыкаў эфектыўнасці за апошні час», — кажа Алена Макоўская. Цікавасць да кампаніі вялікая, людзі ставяцца да ідэі пазітыўна. Ініцыятыву падтрымалі рэгіёны, напрыклад, у Віцебску, дзе збор подпісаў ідзе аўтаномна ад цэнтру.

***

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачалі з 14 кастрычніка 2009 года кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы. Гэтая ініцыятыва была агучана на нядаўнім Пятым з’ездзе беларусаў свету і падтрымана Радай Таварыства беларускай мовы. І «Бацькаўшчына», і ТБМ ужо накіравалі звароты да Аляксандра Лукашэнкі з тым, каб адпаведны ўказ быў выдадзены. А цяпер заклікаюць грамадзян Беларусі падтрымаць гэтую ініцыятыву.

У падтрымку мовы сёння выступае таксама моладзевая арганізацыя «Малады фронт». У рамках грамадскай кампаніі «За беларускую мову!» «МФ» прэзентаваў адмысловы сайт — mova.mfront.net. Асноўным сродкам рэалізацыі кампаніі, гаворыцца на сайце, з’яўляцца збор подпісаў пад зваротам у дзяржаўныя інстытуты ўлады з патрабаваннямі забяспечыць фактычную роўнасць беларускай мове з расійскай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ5

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ

Усе навіны →
Усе навіны

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

Экаактывісты больш не прыклейваюць сябе да дарог. І вось чаму14

У цэнтры Мінска затрымалі голага бегуна, які ўдзельнічаў у трэш-чэленджы Мелстроя15

«Для кожнага быў свой тэлевізар». Беспрацоўны беларус расказаў, як у Германіі яму зрабілі бясплатную аперацыю9

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ5

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць