Грамадства22

Выйшаў на волю Ілья Міронаў

Зноў на волі гомельскі актывіст Ілья Міронаў, паведамляе «Гомельская вясна».

З 17 сакавіка Ілья Міронаў адбываў адміністрацыйны арышт у ІЧУ горада Гомеля. Ён быў пакараны судом Савецкага раёна Гомеля па ч. 2 артыкула 19.11 КаАП 15-цю суткамі арышту.

Гэта не першае зняволенне Міронава. Яго спачатку затрымалі ў верасні 2021 года па «справе Зельцэра». 24 кастрычніка 2022 года Іллю асудзілі да 1,5 года калоніі і штрафу ў 200 базавых велічынь. Паколькі палітвязень больш за год знаходзіўся ў СІЗА, яго пастанавілі вызваліць у зале суда.

Але паколькі пасля таго Ілья не спыніў грамадскай актыўнасці, то пасля вызвалення яшчэ некалькі раз быў затрыманы і адбываў «суткі».

Апошні раз у кватэры, дзе ён жыве, сілавікі правялі брутальны ператрус, усё параскідаўшы. Валянціну Міронаву, маці актывіста, на кароткі час таксама затрымлівалі і далі ёй 11 базавых велічынь штрафу.

Каментары2

  • Беларуска
    01.04.2023
    Якія героі ў нашай краіне. Мы не дастойныя такіх як вы, Ілья!
  • Яшчэ адна беларуска
    01.04.2023
    Божа, што зрабілі з чалавекам пасля гэтых бясконцых адседак. Калі параўнаць з ранейшымі фота з 20-га года, наогул проста іншы чалавек, не пазнаць практычна, у два разы старэйшым і худзейшым, вельмі змучаным выглядае. Такіх герояў трэба кананізаваць як мучанікаў за свабоду краіны нашай царкве, калі яна стане сапраўды беларускай. А гэтых, хто да такога спрычыніўся, хто катуе зараз сапраўдных беларусаў, трэба пасадзіць наўзамен на працяглыя тэрміны. Павінна быць пакаранне за такое ўсім катам.

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў13

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі44

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў10

У Мінску перайменавалі амаль паўсотні прыпынкаў — некаторыя ў абыход закона3

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць