Свет22

«Яна была ўпэўненая, што ў падарунку будзе знаходзіцца прылада, якая дазволіць атрымаць доступ да чалавека. Але не бомба», — муж Трэпавай

«Вельмі добры і чулы чалавек, ніколі б не пайшла на забойства. І ніколі б не змірылася са стратамі. Упэўнены на 100%, што яе падставілі». Муж Дарʼі Трэпавай пракаментаваў выданню «Можем объяснить» абвінавачванні ў забойстве Уладлена Татарскага.

Дарʼя Траэпава з мужам Дзмітрыем Рылавым

Дзмітрый Рылаў упэўнены, што яго жонку падставілі. Ён заявіў, што асуджае тэракт у Пецярбургу і ўпэўнены, што жонка не ведала пра бомбу. «Я лічу, што Дарʼю падставілі і выкарыстоўвалі нейкія людзі для сваіх мэтаў. Я на 100% упэўнены, што Дарʼя не ведала, што менавіта яна праносіць у залу», — заявіў Рылаў.

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт заявіў, што забойства Уладлена Татарскага было спланаванае «спецслужбамі Украіны з дапамогай ФБК». Аднак муж Трэпавай адкідае гэтую здагадку.

«Гэта поўнае трызненне. Яна была абсалютна ўпэўненая ў тым, што ў падарунку будзе знаходзіцца нейкая прылада, якая дазволіць атрымаць доступ да чалавека і наўрад ці будзе выяўленая адразу, а магчыма, ніколі. Але гэта дакладна не павінна была быць бомба», — кажа Рылаў.

Дзмітрый Рылаў пацвердзіў, што яго жонку затрымалі ў кватэры яго знаёмага, якога завуць Дзмітрый Касінцаў. «Я сам папрасіў яго прытуліць Дашу, у момант, калі яшчэ нічога не было вядома, што здарылася. Ён абсалютна нічога не ведаў, ні ў чым не вінаваты і не мае ніякага дачынення да таго, што здарылася, і ніхто не ведае, дзе ён цяпер і што з ім», — сказаў Рылаў.

Цяпер муж Трэпавай шукае адваката для яе.

Сам Рылаў зʼяўляецца прыхільнікам Лібертарыянскай партыі і цяпер знаходзіцца ў Грузіі. Ён разам з жонкай быў затрыманы на антываенных мітынгах у Пецярбургу ў лютым 2022 года і атрымаў дзевяць сутак адміністрацыйнага арышту. Дарʼі далі тады на адзін дзень больш.

 

Каментары2

  • о
    03.04.2023
    А как сработало взрывное устройство? 
  • Максим Дизайнер
    03.04.2023
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць