Вайна2727

У піцерскай кавярні падарвалі прапагандыста Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай залатой статуэтцы

Па словах відавочцаў, выбухнула каля сцэны, дзе выступаў ваенкар. У кавярні ў Піцеры з Уладленам Татарскім ладзілі творчы вечар. Кавярня належала Яўгену Прыгожыну, тут у выхадныя збіраўся дыскусійны клуб «Кібер Z фронт». Татарскі — былы рабаўнік, які стаў прапагандыстам і быў адным з падпальшчыкаў цяперашняй вайны.

Скрыншот відэа

Як паведамілі Readovka відавочцы, на вечары, які праходзіў у пецярбургскай кавярні, адбыўся выбух. У памяшканне невядомы пранёс самаробную выбуховую прыладу, начыненую паражальнымі элементамі. Раненні рознай ступені цяжкасці атрымала многа людзей, у тым ліку аскепкавыя.

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

Па звестках экстранных службаў, адзін чалавек загінуў і 16 параненыя. Вядучага вечара павезла ў цяжкім стане хуткая дапамога.

Магутнасць выбуховага прыстасавання склала больш за 200 грам трацілу, паведамляюць праваахоўныя органы.

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

Відавочцы распавялі, што папярэднічала выбуху. Па словах гараджан, піша «Фантанка», дзяўчына падарыла ваенкару пазалочаную статуэтку. Ён падзякаваў за падарунак, а яна заняла сваё месца ў зале. Праз пяць хвілін прагрымеў выбух. Больш за ўсё пацярпелі госці з першых шэрагаў.

Дарыльшчыцу статуэткі шукае паліцыя.

Скрыншот відэа

«Тое: што выбухнула статуэтка — гэта адна з версій, якую разглядае следства. Выбух адбыўся на вышыні 60 сантыметраў ад падлогі», — распавяла РБК крыніца ў МУС. Выданне піша, што выбух адбыўся з правага боку ад месца, дзе сядзеў Уладлен Татарскі.

Як піша «Фантанка», раней кавярня, дзе адбыўся выбух, належала Яўгену Прыгожыну, тут у выхадныя збіраецца дыскусійны клуб «Кібер Z фронт».

Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін) нарадзіўся ў Макееўцы на Данбасе. Сядзеў за абрабаванне банка, а ў 2014-м збег з калоніі ў Гарлоўцы і далучыўся да апалчэння ў «ЛНР». Служыў у розных падраздзяленнях, пазней перабраўся ў Маскву. На яго тэлеграм-канал падпісана амаль 560 тысяч чалавек.

«Всех убьём. Всех, кого надо, ограбим. Всё, как мы любим. С богом». Прамова Татарскага

Каментары27

  • Чукча
    02.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Jacek
    02.04.2023
    Встреча с подписчиками плавно перешла во встречу с Дашей Дугиной.
  • Беларус
    02.04.2023
    Украіна нарэшце пачалі пераймаць вопыт МАСАДА

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовы кіроўца ў Мінску збіў пешахода3

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ20

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе42

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць