Усяго патроху33

У Гомель нечакана прыляцела чырванакніжная сава

У адным з двароў Гомеля на дрэве заўважылі даўгахвостую кугакаўку. Мясцовыя арнітолагі расказалі, што рэдкая ў Беларусі птушка робіць у вялікім горадзе, у якім апошні і дагэтуль адзіны раз яна была зафіксаваная ў 2006 годзе.

Даўгахвостая кугакаўка ў Гомелі
Фота: Sputnik

«Тады справа была таксама па вясне, у Сельмашаўскім мікрараёне, птушка сядзела на снезе. Яе ўзялі ў кватэру, і на наступны дзень яна загінула. Пры аглядзе на шыі ў яе выявілі рваную рану. Той залёт чырванакніжніцы мы з калегамі назвалі выпадковым», — паведаміла ў каментары выданню Sputnik арнітолаг Зінаіда Гарошка.

Гэтым разам усё інакш. Птушка сядзіць высока на галіне дрэва, а гэта значыць, што дапамога ёй не патрэбная. Таму, на думку спецыяліста, турбаваць яе не трэба.

У горадзе сава апынулася, хутчэй за ўсё, у пошуках лёгкай здабычы — мышэй, пацукоў і іншых грызуноў.

«Сава пасядзіць да ночы і паляціць, так што не трэба адцягваць МНС і іншыя службы па дробязях», — адзначыла Гарошка.

Паводле слоў спецыяліста, з 1981 года даўгахвостая кугакаўка занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Паблізу Гомеля няма месцаў яе гнездавання. Самае блізкае — паўночна-заходняя частка Магілёўскай вобласці. Таму з'яўленне рэдкай птушкі ў Гомелі можна назваць сенсацыяй.

«Гэты від соў распаўсюджаны ў лясах паўночнай Беларусі, чаго не скажаш пра Палессе. У 80-я гады мінулага стагоддзя яе занеслі ў спіс птушак Прыпяцкага нацыянальнага парку, але з 1999 года яна там ужо не лічыцца», — падзялілася інфармацыяй арнітолаг.

Каментары3

  • Жвір
    06.04.2023
    Супер. :) Прыемная навіна, а фота дык і ўвогуле цудоўнае.
  • Шпунт
    06.04.2023
    Гомельскія дрэвы ўжо напалову зялёныя !
  • сава
    06.04.2023
    у Мінску ўчора ляжаў прыгожы снег... а ў Брэсце пэўна ўжо клубнічкі растуць...
    Беларусь яна такая... "малееенькая" )

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць