Спорт1212

«Мне страшна». Вядомы расійскі футбаліст патлумачыў ад'езд з краіны

Былы форвард «Зеніта» і адзін з найлепшых футбалістаў Расіі Аляксандр Кержакоў патлумачыў ад'езд з краіны цяжкай сітуацыяй і ўласным страхам. Ён заявіў, што прыняў рашэнне з'ехаць з Расіі восенню мінулага года, але адмовіўся называць гэта эміграцыяй.

Аляксандр Кержакоў заявіў, што прыняў рашэнне з'ехаць з Расіі восенню 2022 года. Аднак называць гэта эміграцыяй ён адмовіўся. «Праз сітуацыю, якая склалася, нам хацелася паехаць туды, дзе цёпла і проста быць там, а не ў Расіі. Не збегчы, не адхрысціцца ад радзімы, а проста з'ехаць у гэты прамежак часу», — сказаў ён.

Свой ад'езд ён патлумачыў тым, што ў Расіі ўвосень 2022 года склалася цяжкая сітуацыя.

«Кожны дзень ты бачыш, чытаеш навіны. Да цябе прыходзіць усведамленне маштабнасці ўсяго, што адбываецца. Мне і маёй жонцы стала вельмі цяжка, і мы з'ехалі», — дадаў Кержакоў.

Ён прызнаўся, што яму страшна ад таго, што адбываецца ў Расіі.

«Мне страшна. Я ніколі ў жыцці не мог паверыць, што такое магчыма. Пасля практычна кожнага інтэрв'ю, калі мяне пыталіся, якое маё самае галоўнае жаданне, якое я хацеў загадаць, я адказваў: каб не было вайны. Я не разумею, як такое магчыма, каб цяпер у такім сучасным і прагрэсіўным грамадстве магло адбывацца тое, што цяпер адбываецца. У маёй галаве гэта не ўкладаецца, але я не знаходжу адказаў», — адзначыў Кержакоў.

Аляксандр Кержакоў — адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Расіі. Ён дагэтуль з'яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі нацыянальнай каманды — 30 галоў, найлепшым бамбардзірам у гісторыі расійскага футбола (233 галы), а таксама найлепшым бамбардзірам у гісторыі «Зеніта» (161 гол).

Пасля кар'еры гульца ён перайшоў на трэнерскую дзейнасць. Да апошняга моманту трэніраваў кіпрскую «Карміётысу». 

Арцём Дзюба: Я цалкам за Пуціна і гэтага не хаваю

Баец UFC Мухамад Макаеў папрасіў, каб пра яго казалі «з Дагестана», а не «з Расіі»

УЕФА не стала адхіляць Беларусь ад міжнародных турніраў

Каментары12

  • Пурытаніан
    07.04.2023
    А хіба каманду НН г.з. Ніжняга Ноўгарада, ён не трэніраваў ?
  • Куртуа
    07.04.2023
    Упадабаўся?
  • Бобр
    07.04.2023
    Дзеяслоў "накержачыць" атрымае новы сэнс

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць