15 красавіка амаль на паўдня перакрыюць адну з вуліц у цэнтры Мінска
У Мінску 15 красавіка пройдзе святкаванне 100-годдзя БФСТ «Дынама». Так як праводзіцца яно будзе ў раёне Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама», то з 8:00 да 16:00 у гэты дзень вуліцу Кірава перакрыюць на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна.

Аб'езд арганізуюць па вуліцах Ульянаўская і Карла Маркса, а таксама па праспекце Незалежнасці.

ДАІ заклікае кіроўцаў устрымацца ад паездак на асабістых аўтамабілях у гэты час і ў гэтае месца сталіцы, а калі такая патрэба будзе — скарыстацца грамадскім транспартам.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары