Кіно11

Над фільмам пра Барбі працуе Грэта Гервіг, вядомая сваімі працамі ў незалежным кіно

На гэтым тыдні Warner Bros выпусціла другі трэйлер фільма. Сама стужка выйдзе ў ліпені.

Margot Robbie
Марго Робі ў ролі Барбі. Фота: Warner Bros

Таксама на гэтым тыдні ў прэсе з'явіліся плакаты з персанажамі, якія даюць больш падрабязную інфармацыю пра тое, каго іграюць некаторыя з зорак.

Першы трэйлер пра «Барбі» выйшаў летась у снежні.

«Са спрадвечных часоў, з таго часу, як на Зямлі з'явілася першая маленькая дзяўчынка, існуюць лялькі. Але лялькі заўсёды і назаўжды былі лялькамі ў выглядзе немаўлят, пакуль…» — кажа ў трэйлеры голас апавядальніка.

Потым з'яўляецца гіганцкая Барбі ў паласатым купальніку — і дзяўчаткі пачынаюць знішчаць сваіх устарэлых лялек.

Пасля гэтага дзеянне пераходзіць у цалкам ружовы і маляўнічы сусвет Барбі, дзе паказаны некаторыя зоркі фільма, уключаючы Раяна Гослінга, Ісу Рэй і Сіму Лю.

Галоўную гераіню іграе 31-гадовая аўстралійская акцёрка Марго Робі. Яна з'яўлялася ў фільмах «Воўк з Уол-стрыт» і «Аднойчы ў Галівудзе».

Робі была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў 2017 годзе за ролю фігурысткі Тоні Хардынг у фільме «Я, Тоня».

Актрыса прызналася, што ведае аб прадузятым стаўленні аўдыторыі да фільма, які расказвае пра адну з самых вядомых бландзінак у свеце.

«Гэта звязана з вялікай прадузятасцю … і мноствам настальгічных успамінаў, — сказала яна ў леташнім інтэрв'ю брытанскаму Vogue. — Але гэта таксама дае шмат магчымасцяў разбурыць гэту прадузятасць».

Каб разарваць шаблоны адносна чаканняў, у якасці рэжысёра прадзюсары запрасілі намінаваную на «Оскар» пісьменніцу і рэжысёрку Грэту Гервіг.

Гервіг, вядомая сваёй дэбютнай індзі-стужкай «Лэдзі Бэрд», фільмам «Маленькія жанчыны», а таксама ўдзелам у незалежных праектах, аб'ядналася са сваім мужам і таксама намінантам на «Оскар» Ноа Баўмбахам, каб напісаць для «Барбі» сцэнарый. Баўмбах вядомы сцэнарыямі да фільма «Кальмар і кіт», а таксама да стужкі са Скарлет Ёхансан і Адамам Драйверам «Шлюбная гісторыя».

«Людзі звычайна чуюць «Барбі» і думаюць: «О, я ўяўляю, што гэта будзе за фільм», — сказала Марго Робі. — А потым яны чуюць, што яго рэжысуе Грэта Гервіг, і такія: «О, ну, можа, я не ведаю».

Фільм выйдзе 21 ліпеня. 

Чытайце яшчэ:

«Малхоланд драйв», «Задыяк», «Гарбатая гара». 50 найлепшых фільмаў XXI стагоддзя паводле версіі The Hollywood Reporter

«Джон Уік 4»: харэаграфія бою на фоне Осакі, Берліна і Парыжа

Серыял «Кансультант»: што калі ваш начальнік — д’ябал?

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    10.04.2023
    Кто там на "Белые росы" гнал?Вот, полюбуйтесь искусством от американских друзей.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер20

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць