Кіно11

Серыял «Кансультант»: што калі ваш начальнік — д’ябал?

У міні-серыяле «Кансультант», што выйшаў у канцы лютага, двое маладых айцішнікаў спрабуюць высветліць таямніцы новага боса, які паводзіцца, як той д’ябал. Ролю злога начальніка выконвае двухразовы ўладальнік «Оскара» Крыстаф Вальц — акцёр, у якога аднолькава добра атрымоўваецца быць і мілым, і страшным. Серыял прэтэндуе на званне містычнага трылера, які ўздымае шэраг актуальных пытанняў, што датычаць жыцця ў карпарацыях і наогул капіталізму, але атрымліваецца ў найлепшым выпадку крыху займальнай сатырай.

Christoph Waltz in The Consultant
Крыстаф Вальц у серыяле «Кансультант». Фота: Amazon

Серыял «Кансультант» зняты па аднайменнай кнізе хорар-раманіста Бэнтлі Літла, якая выйшла ў 2016 годзе. Некаторыя ўбачылі ў герою Вальца сатыру на Ілана Маска, але гэта хутчэй спробы гледачоў правесці паралелі з сучаснасцю, а не задумка аўтара кнігі.

Гісторыя разгортваецца ў Лос-Анджэлесе, у кампаніі CompWare, якая распрацоўвае камп'ютарныя гульні тыпу Candy Crush. У ёй раптоўна памірае дырэктар — малады геній з Паўднёвай Карэі. Амаль адразу пасля таго, што здарылася, з'яўляецца кансультант, які становіцца новым босам, — Рэгус Патаф.

Хоць ён сцвярджае, што нябожчык прызначыў яго сваім пераемнікам, у гісторыі Патафа ёсць падазроныя дэталі, пачынаючы з таго, што ён, здаецца, не ведае, якія прадукты наогул стварае кампанія, і заканчваючы тым, што ў інтэрнэце пра яго ўвогуле няма ніякай інфармацыі.

Разгадаць таямніцы новага боса спрабуюць два неабыякавыя супрацоўнікі — асістэнтка Элейн і гейм-дызайнер Крэйг. Пры гэтым уцягнутасць апошняга ў расследаванне пагражае сапсаваць яго адносіны з нявестай. Ці атрымаецца ў герояў раскрыць, кім насамрэч ёсць «кансультант»?

Brittany O'Gray and Nat Wolff
Брытані О'Грэй і Нэт Вольф у серыяле «Кансультант». Фота: Amazon via AP

Гісторыя пра «злога боса»

Серыял грунтуецца на веданні таго, што кожны чалавек у нейкі момант свайго жыцця сутыкаўся з таксічным кіраўніком і пачынаў разважаць, у чым прырода такіх паводзін.

Патаф — якраз такі кіраўнік: ён тэлефануе сваім работнікам пасярод ночы, звальняе людзей з інваліднасцю і тых, хто працуе аддалена і не можа аператыўна прыехаць у офіс, і падстрыгае пазногці за працоўным сталом. А таксама ён можа быць і забойцам.

Некалькі серый глядач будзе задавацца пытаннямі: Патаф трымае ў сваіх руках кар'еру Крэйга і Элейн або іх жыцці? Ці мае ён звышнатуральныя здольнасці або сэнс серыяла ў тым, што штучная іерархія на працоўным месцы дае любому начальніку ілюзію ўлады?

Аўтары свядома не паказваюць, ці з'яўляецца тое, што мы бачым, звышнатуральным злом або проста вельмі дрэннымі паводзінамі. Крыстаф Вальц сапраўды добры ў гэтай ролі, бо ў яго з вялікай пераканаўчасцю атрымоўваецца быць то мілым і смешным (бо «Кансультант» — гэта часткова і камедыя), то страшным і пагрозлівым (бо найперш гэта трылер).

Аднак у той жа час гульня Вальца прадказальна добрая і абсалютна для яго тыповая, а таму хутка перастае здавацца выбітнай. 

Nat Wolff and Christoph Waltz
Нэт Вольф і Крыстаф Вальц у серыяле «Кансультант». Фота: Amazon via AP

Трылер, сатыра ці… проста чарговы нічым не адметны серыял?

«Кансультант» — не той серыял, у які вы настолькі заглыбіцеся, што забудзецеся пра тое, што глядзіце кіно. Усё, што ў ім адбываецца, успрымаецца хутчэй як пародыя ці алегорыя на шматлікія вобразы, якія мы сустракаем у жыцці, а не як арыгінальная гісторыя.

Жанр заяўлены як трылер, навуковая фантастыка і чорная камедыя — гэта значыць, што часам глядач зацікаўлены найноўшымі тэхналогіямі, часам адчувае містыцызм ці напружанасць, а часам бачыць штосьці жорсткае, пужальнае ці агіднае.

Пры гэтым сатыра, магчыма, найбольш яркі кампанент «Кансультанта», бо гэты «трылер» — у першую чаргу пра жахі карпаратыўнай культуры.

Рэгус Патаф шмат у чым — пародыя на сучаснага бізнэс-лідара, які хутка выяўляе слабасці іншых і маніпулюе імі. Так, Элейн патрэбна добрае CV, а Крэйг — разумны, але ленаваты хлопец, які выступае супраць любых праяў улады, што пагражаюць яго добраму самаадчуванню. Рэгус, безумоўна, скарыстаецца гэтымі слабасцямі.

Што да паваротаў сюжэта — з імі няма праблем, у кожнай 30-хвіліннай серыі з героямі адбываецца штосьці абсалютна нечаканае. Тым не менш, тон «Кансультанта» застаецца лёгкім і павярхоўным. Ён ніколі не даходзіць да сапраўдных жахаў чорнай камедыі, і падзеі разгортваюцца, не закранаючы гледача па-сапраўднаму і не пакідаючы моцных уражанняў. Гумар серыяла таксама своеасаблівы: часта абсурд і жорсткасць выдаюцца за нейкае падабенства да жарту.

Шоу ахвяруе звязным сюжэтам дзеля яркіх сцэн гвалту або вар'яцтва боса. З цягам часу гэтыя эпізоды становяцца прадказальнымі і не робяць ніякага ўражання.

Акрамя гэтага, «Кансультант» прэтэндуе на абмеркаванне актуальных сацыяльных праблем, калі героі задаюцца пытаннямі: хто вінаваты ў тым, што дзеці страляюць у дарослых пасля таго, як гуляюць у відэагульні, і ці гатовы людзі «прадаць душу д'яблу» дзеля павышэння на працы. Але серыял не будзе шукаць адказаў на гэтыя пытанні.

Вам таксама могуць быць цікавыя:

Што паглядзець. «Нолі» (Nolly) — гісторыя легенды брытанскага ТБ

Самы недаацэнены серыял года. Чаму варта паглядзець «Раздзяленне», калі вы яго прапусцілі

«Тры сасны» (Three Pines) — новы дэтэктыўны серыял пра канадскую глыбінку

Топ серыялаў ад журналістаў «Нашай Нівы». Некаторыя з іх дакладна стануць адкрыццём для вас

Каментары1

  • хх
    25.03.2023
    а что если и я дьяволица?

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць