Свет

У 93 гады памерла стваральніца міні-спадніцы

Памерла мадэльерка Мэры Куант, паведаміла яе сям'я. Ёй было 93 гады, і яна была вядомая як вынаходніца міні-спадніц.

Мэры Куант была адной з найбольш уплывовых фігур на моднай сцэне 1960-х гадоў. Лічыцца, што менавіта яна зрабіла моду даступнай для мас дзякуючы сваім гладкім, абцякальным і яркім дызайнам.

Мэры Куант была дачкой двух валійскіх настаўнікаў, але нарадзілася ў лонданскім Блэкхіце ў 1930 годзе. У 1950-х гадах яна атрымала дыплом мастацкай адукацыі ў Голдсмітс-каледжы, дзе пазнаёмілася са сваім мужам Аляксандрам Планкетам Грынам, які пазней дапамог заснаваць яе брэнд. Гэты шлюб пратрымаўся да 1990 года, пакуль Аляксандр не памёр.

На вэб-сайце музея V&A гаворыцца, што нібыта «няма пераканаўчых доказаў», каб сказаць, хто першым вынайшаў міні-спадніцу. Але для Мэры Куант гэта стала фірмовым знакам яе стылю. 

Яна адкрыла сваю першую краму Bazaar на лонданскім Кінгс-Роўд у 1955 годзе, і яе дальнабачны і творчы талент хутка зрабіў ўнікальны ўнёсак у брытанскую моду. Bazaar была адной з нямногіх крам у Лондане, якая прапаноўвала радыкальна іншы фармат пакупак — з гучнай музыкай, бясплатнымі напоямі і познімі гадзінамі працы.

У 2014 годзе Мэры Куант сказала: «Дзяўчаты з Кінгс-Роўд вынайшлі міні. Я рабіла адзенне, у якім можна было б бегаць і танцаваць, і мы шылі яго той даўжыні, якую хацеў кліент». 

Чытайце таксама:

Памёр гітарыст гурта ABBA Ласэ Веландэр

Бенджамін Ферэнц, апошні пракурор Нюрнберга, памёр ва ўзросце 103 гадоў

Памёр сузаснавальнік Intel Гордан Мур. Ён быў адным з тых, дзякуючы каму з'явіліся персанальныя камп'ютары

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць