Улада

БХД падала дакументы на рэгістрацыю

Сустаршыні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 9 лістапада падалі ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю партыі.

Як заявіў журналістам сустаршыня БХД Аляксей Шэін, у Мінюст было перададзена больш за тысячу подпісаў заснавальнікаў партыі. «Мы будзем патрабаваць адкрытага разгляду нашых дакументаў і дабівацца таго, каб адносіны да нас былі заснаваныя на законе. Але я не бачу падстаў для таго, каб Мінюст адмовіў нам у рэгістрацыі», — заявіў Шэін.

Ён таксама паведаміў, што 9 лістапада сустаршыні БХД звернуцца ў Генеральную пракуратуру. Гэты зварот звязаны з тым, што ўжо зараз аказваецца націск на людзей, якія паставілі свае подпісы ў якасці заснавальнікаў партыі. Сустаршыні БХД патрабуюць ад Генпракуратуры разабрацца ў гэтай сітуацыі і прыняць меры да спынення падобнай практыкі.

Як раней паведамляў адзін з сустаршыняў партыі Севярынец,

напярэдадні падачы дакументаў актывістцы БХД з Віцебска Дане Паповай тэлефанавалі з Міністэрства юстыцыі і цікавіліся, ці з’яўляецца яна заснавальніцай БХД,

ці ўдзельнічала яна ва ўстаноўчым з’ездзе партыі ці ў сходзе па вылучэнні дэлегатаў на з’езд, хто з’яўляецца кіраўніком віцебскай арганізацыі БХД.

Таксама, паводле слоў Севярынца, стваральнікі партыі зафіксавалі, што ў Пінску, Брэсце і Бабруйску з актывістамі БХД размаўлялі прадстаўнікі КДБ і патрабавалі ад іх адклікаць свае подпісы са спісу заснавальнікаў партыі.

Устаноўчы з’езд БХД прайшоў у Мінску 31 кастрычніка. У ім узялі ўдзел 311 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска. Дэлегаты з’езда прынялі рашэнне аб юрыдычным стварэнні партыі, зацвердзілі яе статут і праграму, абралі кіраўніцтва. БХД узначалілі чатыры сустаршыні: Павел Севярынец, Аляксей Шэін, Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук. Большасцю галасоў прынятыя рашэнні аб удзеле ў мясцовых выбарах 2010 года і ў прэзідэнцкіх выбарах 2011 года. Акрамя таго, партыя абвясціла аб пачатку агульнанацыянальнай кампаніі супраць казіно.

Гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць партыю. Першы ўстаноўчы з’езд БХД адбыўся 28 лютага, аднак падчас яго склікання і правядзення Міністэрства юстыцыі ўгледзела парушэнні і не зарэгістравала партыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок1

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

Станіслава Гліннік адмовілася ад віцэ-спікерства ў Каардынацыйнай радзе5

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?4

У Кітаі дайвер правёў пяць дзён у падводнай пячоры, харчуючыся сырой рыбай3

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа7

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая7

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць