Кіроўца аўтобуса Ecolines на маршруце з Вільні ў Мінск заснуў за рулём, аўтобус з 45 пасажырамі перакуліўся
Здарэнне адбылося на 68-м кіламетры трасы М7 мяжа Літвы — Ашмяны — Мінск. Падрабязнасці паведамляе «Мінская праўда» са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.

ДТЗ адбылося ноччу каля 03:30. Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца 1988 г. н. быў у стомленым стане, мужчына заснуў за рулём, не справіўся з кіраваннем і зʼехаў у кювет.

У аўтобусе знаходзілася разам з кіроўцам 45 чалавек. Пацярпелі два пасажыры: мужчына, 1977 г. н., грамадзянін Беларусі, і жанчына, грамадзянка Германіі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Каментары
забыла дадаць... фуры валяліся ў кювеце. гэта праўда
а мы даехалі да дому
тут можа трэ шчэ сказаць, што муж з тымі 2 кіроўцамі ў баню пайшоў...
а муж мой такі даволі стойкі баншчык)
"мяне ніхто ніколі так у жыцці не парыў, як гэты кіроўца. я нават араў" - гэта словы мужа))