«Атрымаў медаль «За адвагу». Сын Дзмітрыя Пяскова распавёў, як ваяваў ва Украіне
У тэлеграм-каналах зʼявілася інфармацыя аб тым, што сын афіцыйнага прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова — 33-гадовы Мікалай Пяскоў — быў на вайне, як пішуць расійскія прапагандысты, «адслужыў у зоне спецаперацыі».

«Д. С. Пяскоў прыйшоў і сказаў — «забяры яго простым артылерыстам», — сцвярджае заснавальнік «Вагнера» Яўген Прыгожын. Сын Пяскова даў інтэрвʼю «Камсамолцы», у якім падтрымаў гэтую версію.
Мікалай Пяскоў сказаў, што пайсці на вайну было яго рашэннем і яго ініцыятывай.
На пытанне, чаму вырашыў ісці служыць, той адказаў, што «не мог сядзець убаку і глядзець, як і сябры, і іншыя людзі ідуць туды».
Мікалай сказаў, што калі яму патэлефанавалі журналісты ад імя ваенкама, нібыта яго мабілізуюць, ён ужо «рыхтаваўся да службы, да паездкі». «Таму, крыху быў на нервах і нагаварыў ім».
У часці нібыта не ведалі, хто яго бацька, прозвішча было прыдуманае, трапіў Мікалай туды па падробленых дакументах.
Служыў ён нібыта «крыху менш за паўгода» — «такія кантракты выдаюцца», быў радавым.
Мікалай, паводле яго, атрымаў медаль «За адвагу». «Увесь мой экіпаж здзейсніў подзвіг. У нас быў адзін цікавы выезд. Больш я сказаць не магу», — распавёў ён.
Мікалай Пяскоў вядомы тым, што адказаў журналісту, які патэлефанаваў пад відам ваенкама з запрашэннем у ваенкамат, што ён — «спадар Пяскоў».
«Калі вы ведаеце, што я — спадар Пяскоў, то разумееце, наколькі гэта няправільна, каб я там знаходзіўся. Я буду гэта вырашаць на іншым узроўні», — адказаў сын Пяскова.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары