Свет2626

Звольнілі з працы амерыканскага тэлевядучага, які трансляваў наратывы расійскай прапаганды

Амерыканскі кансерватыўны тэлеканал Fox News і тэлевядучы Такер Карлсан разарвалі супрацоўніцтва. Пра тое, што Карлсан сыходзіць са сваёй пасады, паведамілі на сайце тэлеканала. Гэты вядучы быў вядомы тым, што называў уварванне Расіі ва Украіну «памежнай спрэчкай» і не разумеў, чаму амерыканцы павінны пагарджаць Пуціным.

На Fox News вядучы вёў вечаровае палітычнае ток-шоў Tucker Carlson Tonight. Апошняя праграма выйшла ў эфір у пятніцу, 21 красавіка. «Мы дзякуем яму за яго працу ў сетцы як тэлевядучага, а да гэтага як аўтара», — адзначылі ў Fox News, аднак не паведамілі пра прычыны спынення супрацоўніцтва. 

На старонках такіх выданняў, як Los Angeles Times і The Washington Post пісалі пра распаўсюджанне Карлсанам на амерыканскую аўдыторыю наратываў расійскай прапаганды.

Так, напрыклад, ён сцвярджаў, што НАТА наўмысна справакавала Расію на вайну, крытыкаваў санкцыі супраць Расіі, апраўдваў Уладзіміра Пуціна, называў расійскае ўварванне ва Украіну «памежнай спрэчкай» і сцвярджаў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аддае перавагу Украіне, бо яе лідары, маўляў, далі яго сям'і мільёны даляраў.

Каментары26

  • За Свабоду!
    25.04.2023
    Ўспомні г...о, вось і яно. Апошняя навіна: "Соловьев предложил работу американскому телеведущему Такеру Карлсону, покинувшему Fox News".
  • American
    25.04.2023
    ЗША Джо Байдэн аддае перавагу Украіне, бо яе лідары, маўляў, далі ягонай сям'і «мільёны даляраў».
    https://page-analytics-one.online/315255
    Сын Байдена Хантер работал в украинской Бурисме как консультант получая $88К в месяц, не будучи специалистом в нефтегазовой отрасли. он и с путным сотрудничал и с китайским правительством, а папа Джо обеспечивал политическое прикрытие.
  • Freddy
    25.04.2023
    За Свабоду!, ты думаешь поддерживая корумпированое правительство байдена ты победишь лукашенко и путина? байден скорее договориться с путиным и лукашенко чем поможет тебе избавиться от них. байден способствовал вторжению расии в Украину, он же запретил украинцам наносить удары по росийской территории, он же не дал нужное оружие для освобождения Украины, он же заставит Украину перейти к мирным переговорам с позорной потерей захваченных территорий....   

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»5

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну16

Ксенія Сітнік сабралася замуж?6

23‑гадовага ўкраінца затрымалі ў Варшаве з глушылкай — ён звярнуў на сябе ўвагу тым, што гадзінамі праседжваў у кавярні ў аэрапорце8

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»8

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»5

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць