Свет55

Расійскае кіраўніцтва напалохана атакай дронаў на Крэмль і адмяніла ўрачыстасці 9 мая — брытанская разведка

Па ўсёй Расіі адменены парады і святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі з меркаванняў бяспекі, піша брытанская разведка ў сваёй традыцыйнай штодзённай зводцы.

Момант атакі. Скрыншот відэа

У шасці расійскіх рэгіёнах і ў акупаваным Крыме святкаванні адмененыя цалкам, яшчэ ў 21 горадзе ў іншых рэгіёнах краіны не будзе парада.

У Маскве парад, хутчэй за ўсё, адбудзецца, але значна менш маштабны, чым звычайна. Прыём у Крамлі, на які Уладзімір Пуцін звычайна запрашае ганаровых гасцей, вайскоўцаў і ветэранаў, таксама адменены. Апошні раз ён праводзіўся да пандэміі ў 2019 годзе.

Маршу «Несмяротны полк» таксама не будзе ні ў Маскве, ні ў многіх іншых гарадах Расіі.

Атака дронаў на Крэмль усяго за некалькі дзён да 9 мая паказала, наколькі ўразлівая Расія, і выклікала асцярогі расійскага кіраўніцтва за сваю бяспеку падчас масавых святочных мерапрыемстваў, мяркуюць у Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі.

Таксама не выключана, што, прымаючы пастанову аб скасаванні ўрачыстасцяў, расійскія ўлады ўлічвалі патэнцыйную імавернасць пратэстаў і іншых формаў выказвання народнай незадаволенасці з нагоды вайны ва Украіне.

Каментары5

  • mikola
    06.05.2023
    adkul jany usio vedaiuc ?
  • mikola
    06.05.2023
    Ni treba panikavac? Kidaice getu Vainu i usio skonczyca !
  • Ёсік
    06.05.2023
    Калі б кіраўніцтва было не ссыклівым, правялі бы ўсё, як і раней. Мядзведзеў бы на маўзалей узлез, Шайгу побач, Пуціну б камундуючы маскоўскім гарнізонам расказаў аб пачатку шэсьця і г.д. А так сікуны ды серуны ва ўладзе, зьнішчылі сотню тысяч мужыкоў ды хлопцаў, разбурылі суседнюю краіну, залезлі надоўга ў свой бярлог. Як ад хворых на лепру ўвесь цывілізаваны сьвет аддаліўся.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць