Вайна33

Расійскі дрон атакаваў аэрапорт Чарнабаеўкі, калі там размініравалі боепрыпасы. Дзевяць чалавек загінулі

У выніку нападу расійскага беспілотніка на аэрапорт у пасёлку Чарнабаеўка Херсонскай вобласці дзевяць чалавек загінулі, паведамляе выданне «Страна.ua» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Па даных выдання, днём 6 мая расійскія вайскоўцы скінулі з беспілотніка «выбухны прадмет» на піратэхнічную групу, якая займалася абясшкоджваннем боепрыпасаў на сартавальнай пляцоўцы.

Напярэдадні кіраўнік Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны Сяргей Крук паведамляў, што падчас абстрэлу ў Чарнабаеўцы загінула шэсць супрацоўнікаў ДСНС, а яшчэ два чалавекі, у тым ліку жанчына-фельчар, шпіталізаваны.

Паводле апошніх даных, якія прыводзяць крыніцы «Страна.ua», загінулі шэсць супрацоўнікаў ДСНС і тры работнікі памежнай службы, яшчэ тры супрацоўнікі ДСНС параненыя.

Пасёлак Чарнабаеўка быў захоплены расіянамі 27 лютага 2022 года. На працягу некалькіх месяцаў УСУ наносілі ўдары па аэрадроме і знішчалі ўзбраенне арміі РФ, што нарадзіла мемы пра Чарнабаеўку. 11 лістапада Чарнабаеўка вярнулася пад кантроль Украіны.

Каментары3

  • Якi на.ер суд
    07.05.2023
    Кожны дзень расейскi тэрарызм супраць Украiны. Зямля павiнна пачаць гарэць у самой расii.
  • mikola
    07.05.2023
    Ci JANY nekali uspakoiaca?!
  • mikola
    07.05.2023
    geta Vaina !

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі30

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць