Вайна

ЗША не маюць намеру адпраўляць дальнабойныя ракеты ва Украіну — СМІ

Белы дом не плануе прытрымлівацца прыкладу Вялікабрытаніі і адпраўляць ракеты далёкага радыуса дзеяння ва Украіну, піша Politico. Раней паведамлялася, што Лондан разглядае магчымасць адпраўкі Кіеву ракет далёкасцю да 300 км, аднак канчатковае рашэнне з гэтай нагоды яшчэ не прынята, паведамляе Бі-бі-сі.

Сістэма ATACMS. Фота: mil.in.ua

Міністр замежных спраў Брытаніі Джэймс Клеверлі адмовіўся каментаваць гэтыя паведамленні падчас супольнай прэс-канферэнцыі з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам у аўторак.

Падобнымі характарыстыкамі валодаюць амерыканскія ракетныя сістэмы ATACMS, якія Вашынгтон адмаўляецца перадаваць Украіне.

Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў сказаў журналістам, што «палітыка ў дачыненні да ATACMS не змянілася».

Паводле яго слоў, ЗША будуць працягваць пастаўляць ва Украіну сродкі супрацьпаветранай абароны, боепрыпасы і бранятэхніку.

Як піша Politico, існуе таксама заклапочанасць з нагоды таго, што ў арсенале ЗША няма дастатковай колькасці сістэм ATACMS.

«З ваеннага пункту гледжання, у нас адносна мала ATACMS, і мы павінны быць упэўнены, што падтрымліваем свае ўласныя запасы боепрыпасаў», — сказаў у сакавіку ў інтэрв'ю Defense One старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Марк Мілі.

Таксама стала вядома, што нямецкі канцэрн Rheinmetall хоча вырабляць зброю і боепрыпасы ва Украіне.

Найбуйнейшы нямецкі зброевы канцэрн Rheinmetall мае намер у будучыні вырабляць боепрыпасы, сродкі супрацьпаветранай абароны і танкі на тэрыторыі Украіны.

Генеральны дырэктар кампаніі, што базуецца ў Дзюсельдорфе, Армін Папергер заявіў, што Rheinmetall у найбліжэйшыя некалькі тыдняў мае намер заключыць шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве і сумесных прадпрыемствах з украінскімі кампаніямі.

«Такім чынам мы даём магчымасць Украіне ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве мець магчымасць абараніць сябе», — сказаў Папергер.

Інвестыцыі ў новыя заводы будуць зыходзіць ад украінскай дзяржавы, сказаў ён.

У якасці прыкладу ён прывёў ужо існуючы план па будаўніцтве ва Украіне баявых танкаў Panther. Rheinmetall разлічвае, што ў год можа быць выраблена да 400 машын.

Папергер сказаў, што перамовы з Кіевам па гэтым праекце «носяць шматабяцальны характар».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр пісьменнік Алесь Палынскі

Трамп паіранізаваў з Пуціна, расказаўшы пра сустрэчу Уіткафа з ім8

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны4

Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі22

У Мінску зачыніўся папулярны дзіцячы забаўляльны цэнтр

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША24

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць