Грамадства

Дзве прыватныя ўстановы адукацыі выплацяць у бюджэт амаль 3 мільёны рублёў «за неправамернае выкарыстанне падатковых ільгот»

Так, адна з устаноў аказвала адукацыйныя паслугі, мэтай якіх, згодна з іх статутам, павінна было стаць не атрыманне прыбытку, а забеспячэнне права грамадзян на адукацыю.

Фота ілюстрацыйнае: AP

Дзве прыватныя ўстановы адукацыі выплацяць у бюджэт амаль тры мільёны рублёў за неправамернае выкарыстанне льготы па ПДВ, піша БелТА.

Падатковым заканадаўствам Беларусі прадугледжана вызваленне ад ПДВ абаротаў па рэалізацыі платных паслуг у сферы адукацыі, за выключэннем адукацыйнай праграмы навучальных курсаў, што рэалізуюцца іншымі арганізацыямі, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

«У той жа час падатковымі органамі выяўляюцца несумленныя арганізацыі, якія пад выглядам некамерцыйных устаноў адукацыі карыстаюцца гэтай ільготай па падаткаабкладанні, фактычна ажыццяўляючы камерцыйную дзейнасць», — адзначылі ва ўпраўленні развіцця падатковых органаў Міністэрства падаткаў і збораў.

Так, прыватная ўстанова адукацыі «З» аказвала адукацыйныя паслугі, мэтай якіх, згодна з іх статутам, павінна было стаць не атрыманне прыбытку, а забеспячэнне права грамадзян на адукацыю. У той жа час «З» праводзіліся платныя адукацыйныя курсы, а атрыманы прыбытак размяркоўваўся паміж заснавальнікамі арганізацыі. У наступным дзейнасць па аказанні адукацыйных паслуг ажыццяўлялася ад імя прыватнай установы адукацыі «С», якая з'яўляецца правапераемнікам «З».

Па выніках праверак устаноўлена, што дзейнасць гэтых кампаній была накіравана на сістэматычнае атрыманне прыбытку, што не адпавядала адлюстраваным у статутах мэтам дзейнасці ўстаноў. Яны былі створаны як некамерцыйныя арганізацыі ў форме ўстановы адукацыі. «Арганізацыі, маючы прыкметы ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці і рэалізуючы адукацыйныя праграмы навучальных курсаў, фактычна адносіліся да катэгорыі іншых арганізацый, якім заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, але без вызвалення ад ПДВ абаротаў па рэалізацыі навучальных курсаў», — удакладнілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Па выніках праверак установа адукацыі «З» павінна выплаціць 1,81 млн рублёў, установа адукацыі «С» — 1,18 млн; у дачыненні да службовых асоб арганізацый распачата крымінальная справа.

Якія гэта ўстановы, Мінпадаткаў не піша.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза3

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне будуюць шматпавярховік, якому могуць пазайздросціць мінчукі7

Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў4

Мужчына выжыў пасля жудаснага нападу акулы на Карыбах. Ён падзяліўся, што з ім было1

Расеец, які дапамагаў у замаху на генерала ГРУ Аляксеева, працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі3

У Пінску дзяўчына зняла абутак на ўваходзе ў кавярню, каб не запэцкаць вымытую падлогу15

«Гэта жорсткі эксперымент». Кур'ер даставіў мінчанцы букет у дзень нараджэння, а праз 10 хвілін забраў яго13

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi3

Яўгенія Сугак расказала, ці яна застаецца працаваць у штабе Бабарыкі7

Колькі аўтамабілістаў аштрафавалі ў Мінску за непрыбраны снег?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза3

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць