фотаблог Юліі Дарашкевіч2424

Ціха, мірна + феерверк

У Мінску прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Гэтым разам абышлося без затрыманняў - заўтра ў Беларусі будзе вырашацца пытанне наконт падаўжэння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

На Кастрычніцкай плошчы Мінска а 18-й пачалася акцыя салідарнасці з палівязнямі і памяці зніклых беларускіх вядомых дзеячоў.

18:29

Акцыя скончана, усе разыходзяцца.

Цікава, што з адваротнага боку праспекта, там дзе Дом афіцэраў, цягам усёй акцыі знаходзілася група непаўналетніх.

Пры канцы акцыі яны пачалі ўскідваць рукі ў нацысцкім прывітанні і крычаць удзельнікам акцыі «Валіце адсюль» (толькі гэта казалася бруднай лаянкай), а потым палезлі цераз парэнчы ў Аляксандраўскі сквер.

18:20

Акцыя працягваецца, ніхто разганяць не збіраецца, відаць - паколькі заўтра ў Брусэлі будзе прымацца рашэнне наконт падаўжэння/мараторыя на санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў

18:10

Зараз на плошчы каля 40 чалавек, міліцыя не ўмешваецца. Да акцыі далучыліся мастак Алесь Пушкін і сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі.

Удзельнікі акцыі гукаюць «Жыве Беларусь» і «Свабоду палітвязням». Узняўся адзін бел-чырвона-белы сцяг, яго прынеслі актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

18:03

Перад пачаткам акцыі нехта на плошчы запусціў феерверк.

Зараз на плошчы — каля 30 чалавек. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы — экс-старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, маладафронтаўцы Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч, кіраўнік аргкамітэта руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Людзі трымаюць расцяжку: «Мы помнім», партрэты зніклых — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, а таксама сённяшніх палітвязняў: ваўкавысцаў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Асіпенкі, маладафронтаўца Арцёма Дубскага, бізнесмена Андрэя Бандарэнкі.

***

Ужо чацвёрты год кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне.

16 лістапада акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення:

гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гадах апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску5

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч: Праз майго тату пачала асэнсоўваць трагедыю цэлага пакалення, эпохі5

Дроны атакавалі найбуйнейшы парахавы завод у Расіі1

Былога ўчастковага з Ганцавічаў асудзілі па палітычнай крыміналцы1

Страляніна ў аўстрыйскім Грацы: горад шакаваны нападам на школу і пагрузіўся ў жалобу2

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі22

Пры атацы шахедаў на Харкаў загінулі два чалавекі, сярод пацярпелых — дзеці

«Застаецца раўці як бялуга». Рыжанкоў у Маскве расказаў пра поўны крах краін Балтыі28

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

У першым матчы на новым футбольным стадыёне беларуская зборная ўчыстую прайграла Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску5

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць