Грамадства

Прысуд гомельскаму журналісту-фрылансеру Яўгену Меркісу абвесцяць 30 мая

У Гомельскім абласным судзе 25 мая працягваўся разгляд крымінальнай справы журналіста-фрылансера і краязнаўцы Яўгена Меркіса. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), паведамляе «Вясна».

Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак

Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня 2022 года ў Гомелі. Па месцы жыхарства быў праведзены ператрус, у ходзе якога канфіскавалі носьбіты інфармацыі. Да суда журналіст быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля.

Меркіс асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых «дармаедаў». Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавалі і адпраўлялі на суткі. Агулам за сваю журналісцкую дзейнасць Меркісу прысудзілі 50 сутак арышту і больш за 200 базавых велічынь штрафаў.

Пасля прызнання шэрагу незалежных медыя экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай і гістарычнай дзейнасцю.

Судовы працэс праходзіць то ў закрытым, то ў адкрытым рэжыме з 11 мая.

Учора ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў (пракурора і адваката). Які тэрмін запытаў пракурор — невядома.

30 мая Яўген Меркіс выступіць з апошнім словам, пасля чаго будзе абвешчаны прысуд. Пасяджэнне адкрытае, пачатак у 14:00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

Два мабільныя аператары не будуць павышаць тарыфы ў 2026 годзе

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў4

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць