Грамадства1515

МЗС Беларусі паабяцала «асіметрычны адказ» Польшчы на абмежаванні. І паставіла ў віну «прамы ўдзел у вайне на баку кіеўскага рэжыму»

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС Анатоль Глаз паабяцаў Польшчы «асіметрычны адказ» у сувязі з рашэннем Польшчы закрыць мяжу для грузавікоў з беларускімі і расійскімі нумарамі. Такія санкцыі Польшча ўвяла ў сувязі са зняволеннем актывіста польскай меншасці Андрэя Пачобута. 

Анатоль Глаз заявіў, што «польскае кіраўніцтва сваімі рукамі стварае ўсё новыя перашкоды і нечалавечыя ўмовы для грамадзян Беларусі і Польшчы, а таксама перавозчыкаў усёй еўразійскай прасторы. На ім ляжыць уся віна за антыгуманныя наступствы такіх крокаў».

Глаз звінаваціў «рэжым Дуды — Маравецкага» ў планамернай рэалізацыі комплексу «антыбеларускіх крокаў», якія «накіраваны на правакацыю ўскладненняў і эскалацыю, у тым ліку ва ўсім рэгіёне».

«Рашэнні ўрада Польшчы таксама паказваюць, што базавыя правы чалавека, у тым ліку права на свабоду перамяшчэння, на справе для іх нічога не значаць. На гэтыя меры ў абавязковым парадку рушыць услед асіметрычны адказ. Пры гэтым намі будуць у максімальна магчымай ступені ўлічаны інтарэсы простых палякаў, вымушаных пакутаваць з-за валюнтарызму свайго ўрада, і ў максімальнай — інтарэсы нашых грамадзян», — заявіў Глаз. 

У спісе прэтэнзій да Польшчы, агучаным прадстаўніком беларускага МЗС, таксама «прамы ўдзел у вайне на баку кіеўскага рэжыму».

Таксама прадстаўнік МЗС дадаў, што «ў Беларусі не прыгнятаецца ніводная з нацыянальных меншасцяў, усе грамадзяне розных нацыянальнасцяў жывуць у міры і згодзе. Любы паляк можа ў гэтым упэўніцца, спакойна наведаўшы нашу краіну ў бязвізавым рэжыме».

Што за асіметрычны адказ будзе рэалізаваны, Глаз не ўдакладніў. 

З 1 чэрвеня Польшча закрыла рух праз беларуска-польскую мяжу для грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, саставаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі.

Таксама МУС Польшчы ўключыла ў санкцыйны спіс 365 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, а таксама 20 структур і 16 прадпрымальнікаў, пераважна звязаных з расійскім капіталам.

Гэта рэакцыя на рашэнне прысудзіць журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 26 мая Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыю і пакінуў прысуд у сіле.

Каментары15

  • mikola
    01.06.2023
    Чаркашкварка,/ tak udakladnice.....Raseja razvjazala ! 
  • Глас
    01.06.2023
    Ты, глаз, не прадстаўнік народа Беларусі. Ты прадстаўнік нелегітымнага рэжыма, для якога чорнае - гэта белае. І нізкі паклон палякам за тое, што яны робяць для беларусаў. А табе, глаз, - промні дыярэі і трыбунал!
  • пра
    01.06.2023
    Усе вашы адказы прадказальныя. Засунуць паглыбей язык у сраку гауляйтэру лукашэску.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе1

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе1

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць