Свет1212

Зяленскі заявіў, што пытаннем Прыднястроўя Украіна можа заняцца пасля вайны: «Трэба гаварыць з пазіцыі дзяржавы-пераможцы»

На прэс-канферэнцыі з нагоды саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што лёс гэтага падкантрольнага Маскве рэгіёна будзе вырашаць Малдова разам з саюзнікамі.

Уладзімір Зяленскі лічыць, што рашэнне пра далейшы лёс Прыднястроўя павінна прымацца з удзелам Украіны, бо яна сусед Малдовы.

Зяленскі даў зразумець, што Украіна можа ўмяшацца ў пытанне Прыднястроўя, але толькі пасля заканчэння вайны ва Украіне.

«Трэба гаварыць з пазіцыі моцнай дзяржавы, дзяржавы-пераможцы, якая адваявала сваю зямлю. У гэты момант і будзем размаўляць», — сказаў ён.

Адносна расійскага вайсковага кантынгенту, які знаходзіцца на тэрыторыі Прыднястроўя, ён заявіў, што «калі яны хочуць жыць, яны сыдуць». 

Зяленскі дадаў, што не будзе «замаўляць таксі» расійскім вайскоўцам, размешчаным у Прыднястроўі.

Раней па тэлеграм-каналах прайшла нібыта заява Маі Санду аб тым, што Малдова гатовая даць магчымасць УСУ вырашыць пытанне з Прыднястроўем, але на самай справе прэзідэнт Малдовы такога не казала, гэта фэйк.

Саміт краін Еўрасаюза і іх суседзяў адбыўся на правым беразе Днястра, у малдаўскай вёсцы Бульбаака.

Каментары12

  • ра не да
    01.06.2023
    якой пераможцы? тэрыторыю Украіны абкарналі
    не кажучы ужо пра людзей (

    але зяленскаму, як і усякаму няудаламу  ̷м̷у̷ж̷ч̷і̷н̷к̷е̷ палітыку навошта дагаворвацца з былой
    яму лягчэй пайсці да новай свежай і паабяцаць, што ўжо яе ён дакладна абароніць )

  • mikola
    01.06.2023
    Geta Nova Vaina ?
  • Осталось только помечтать. Сам веришь?
    01.06.2023
    Дурань думкамi багаты.

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ4

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам9

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў1

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

Беларус у ЗША стаў рабом без дакументаў і шукае спосаб вярнуцца дадому20

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans9

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць