У гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» ў суботу пройдзе паказальны заезд Т-72 па маршруце «Танкавы біятлон», пра гэта паведамляе БелТА.

Наведвальнікаў комплексу таксама чакае відовішчная рэканструкцыя бою афганскай вайны.
Паведамляецца, што для гасцей будуць працаваць разнастайныя інтэрактыўныя зоны. Любы ахвотны зможа праверыць свае веды ў гістарычнай віктарыне, прадэманстраваць трапнасць у стральбе з пнеўматычнай зброі і праверыць свае сілы ў кіданні гранат.
У наведвальнікаў будзе магчымасць сабраць і разабраць зброю, прыняць удзел у іншых майстар-класах. Самых актыўных удзельнікаў узнагародзяць дыпломамі і прызамі.
Акрамя таго, у гэты дзень на «Лініі Сталіна» арганізуюць катанні на верталёце Мі-2, танку ПТ-76 і БМП-1.
Каментары