«Ніякага зняцця санкцый у Бруселі сёння не абмяркоўваецца. Гэта ўвядзенне ў зман» — Франак Вячорка
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў інфармацыю, якая з'явілася ў медыя, нібыта ў Бруселі сёння можа быць паднятая тэма адмены некаторых санкцый узамен на вызваленне некаторых палітвязняў.

«Ніякага зняцця санкцый у Бруселі сёння не абмяркоўваецца. Гэта ўвядзенне ў зман. Рэжым не правёў расследавання па захопе самалёта, не пакараў вінаватых, не выканаў рэкамендацыі ICAO. Пра якое зняцце санкцый можа ісці гаворка на фоне размяшчэння ядзернай зброі?» — напісаў Вячорка ў тэлеграм-канале.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.
З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.
За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, завялі не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінулі базавыя нормы законнасці і маралі.
Паводле «Вясны», у Беларусі цяпер 1497 палітвязняў.
-
«Спачатку падумаў, што сабака». У Бягомлі ноччу па дварах бегаў мядзведзь ВІДЭА
-
«На выбарах прэзідэнта я б галасаваў за Латушку». Гутарка з патэнцыйным спікерам КР Арцёмам Бруханам — пра смерць маці, татуіроўкі і Мельнікаву
-
Скакалі з 4 метраў: літоўскія памежнікі паказалі, як пакістанцы і афганцы прарываюцца з Беларусі ў Літву ВІДЭА
Цяпер чытаюць
«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Каментары