Кіно22

«Два пракуроры» Лазніцы — гэта чысты Кафка

Аб новым фільме ўкраінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы расказаў кінакрытык Антон Долін.

Sergei LOZNITSA "Two prosecutors" Сяргей Лазніца "Два паркурора" Сергей Лозница "Два прокурора"
Кадр з фільма Сяргея Лазніцы «Два пракуроры». Галоўны герой — малады пракурор Аляксандр Корнеў на прыёме ў генеральнага пракурора Андрэя Вышынскага. Фота: Andrejs Strokins. SBS Productions

Першы за апошнія сем гадоў мастацкі фільм украінскага кінарэжысёра Сяргея Лазніцы «Два пракуроры» — вынік сумеснай вытворчасці кінакампаній Францыі, Нідэрландаў, Германіі, Латвіі, Літвы і Румыніі. Фільм, які ў гэтым годзе ўвайшоў у конкурсную праграму Канскага кінафестывалю, зняты па матывах аднайменнай аповесці Георгія Дзямідава аб сталінскіх рэпрэсіях.

Галоўны герой фільма — малады пракурор, які кідае выклік сістэме масавага знішчэння і адпраўляецца на пошук справядлівасці, але ў выніку сам трапляе ў лагер.

Sergei LOZNITSA "Two prosecutors" Сяргей Лазніца "Два паркурора" Сергей Лозница "Два прокурора"
Кадр з фільма Сяргея Лазніцы «Два пракуроры». Фота: Andrejs Strokins. SBS Productions

На новы фільм Сяргея Лазніцы звярнуў увагу кінакрытык Антон Долін.

«Там апавядаецца, як у 1937 годзе следчы патрабуе ад чалавека, арыштаванага, адгадаць, да якой справы яго хочуць «падшыць». Гэта значыць, ты павінен сам здагадацца, прызнацца, што ты японскі шпіён ці што ты трацкіст. Табе падказваць не будуць.

Ты павінен прыдумаць сабе віну, але не любую, а тую, якая ўкладваецца ў інтарэсы следства, у якога ёсць план па раскрыцці. Трэба кожны месяц раскрыць столькі трацкістаў, а столькі японскіх шпіёнаў», —

раскрывае некаторыя падрабязнасці Долін у інтэрв’ю YouTube-каналу «І грянуў Грэм».

Долін адзначае, што Лазніцы ўдалося падрабязна паказаць абсурднасць сітуацыі. У гэтым яго фільм падобны да рамана «Працэс» Франца Кафкі:

«Чалавека арыштоўваюць ні за што. Не таму, што ён у нечым вінаваты. Ён павінен сам прыдумаць сабе віну, для таго каб дапамагчы сваім катам сябе асудзіць. І тады яго асудзяць не занадта жорстка, таму што, калі не, тады яго будуць біць, катаваць і мучыць.

І яшчэ і прыдумаюць для яго віну горшую, чым ён прыдумаў бы для сябе. Гэта класны, цікавы абсурдысцкі парадокс. І гэта чыста Кафка. Тут не трэба нават паміж імі нейкіх масткоў праводзіць. Кафка гэта ўсё апісаў у «Працэсе». Гэта так і працуе», — даводзіць Долін.

Навошта гэта патрэбна? Як тлумачыць кінакрытык, у сістэме тэрору галоўная мэта — не пакараць злачынцу, які на самой справе такім не з’яўляецца, а «стварыць машыну тэрору, якая створыць грамадства абсалютнага паслухмянства, якое цалкам кантраляванае, усе чалавечыя і іншыя рэсурсы якога будуць належаць сістэме».

Афіцыйнага трэйлера фільма пакуль няма. Невялікія ролікі прадстаўлены на сайце Канскага кінафестывалю.

Каментары2

  • Трэйлер
    11.05.2025
    На другім відэа-трэйлеры рожы нквдшнікаў рэжысёр перадаў проста выдатна.
  • Žvir
    11.05.2025
    Hetaja tema niespadziavana-niečakana nabyla aktuaļnaść. Padavalasia b, historyja, pieražytaja, alie drakon viarnuŭsia, addychaŭsia krychu, i viarnuŭsia.

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара16

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі3

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу3

Беларусы гадамі надурвалі кітайцаў з курынымі лапкамі. Але скончылася гэта кепска13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара16

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць