Грамадства88

«Тандэм, які робіць моцныя хіты». Ганна Сялук і Ганна Благава прадставілі новую «патрыятычную» песню

Ганна Благава, былы муж якой быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, напісала музыку, а нявестка Лукашэнкі стала аўтаркай тэксту.

Ганна Лукашэнка, яна ж Ганна Сялук. Ілюстрацыйнае фота: БелТА

Нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна Сялук і міліцыянтка-спявачка Ганна Благава прадставілі новую «патрыятычную» песню пад назвай «Время наших побед». Тая ж самая назва была ў спартыўна-забаўляльнага шоу, якое напрыканцы мінулага года зладзілі для Лукашэнкі на «Мінск-Арэне».

Новую працу жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі прадставілі на адным з канцэртаў 9 траўня. Кампазіцыю выканалі гурт Cosa Nostra, рэтра-трыа «Ружовыя ружы», Аляксандра Мелех, Арцём Цямчык, Лера Бернатовіч і Арцём Скароль.

У «Музычнай медыякампаніі» — фірме, звязанай з Ганнай Сялук — назвалі песню «падарункам беларусам да 80-годдзя Перамогі». А родная сястра нявесткі Лукашэнкі Таццяна Кулакова, якая працуе ў кампаніі намесніцай дырэктара, расхваліла аўтарскі тандэм.

«Гэта тандэм, які ўжо заявіў пра сябе. Яны ствараюць добрыя, моцныя хіты, што адгукаюцца ў людзях розных пакаленняў. Мы ўпэўнены, што і гэтая песня спадабаецца гледачам, яны яе ацэняць і будуць слухаць», — сказала Кулакова.

Ганна Благава

Ацаніць узровень моцнага хіта вы можаце самі. Прыпеў, напрыклад, гучыць так:

«Время новых побед

Для тебя, для страны

Невозможного нет

И всегда будем

Над тобой, надо мной

Нашей Родины свет

Это наше с тобой

Время новых побед».

Ганна Благава была жонкай уладальніка івэнт-агенцтва Сяргея Гуня, які ў 2020-м адкрыта выступіў за перамены ў краіне быў асуджаны на 2,5 года калоніі па артыкуле 130 ч. 1 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці). Потым ён быў вымушаны выехаць з краіны. Благава засталася ў Беларусі і стала зоркай праўладнай сцэны.

Ганна Сялук нядаўна атрымала ад Аляксандра Лукашэнкі медаль Францыска Скарыны. Яна штогод атрымлівае ўзнагароды на «Песні года», як і Ганна Благава.

Каментары8

  • SHOS
    11.05.2025
    Уровень примерно такой:
    Цветет ромашка
    Возле нее какашка
    Солнечный свет
    Лучше в мире Лукашенко нет

    Я могу тоннами такое придумывать.
  • Ваш кэп
    11.05.2025
    Пусть споют припев про задержанных девочек за фак салюту.
    Вот уж действительно
    Для тебя, для страны
    Невозможного нет.
  • Вспомнилось, глядя на эту жучку
    11.05.2025
    Писать на стенах туалета,
    Увы, друзья, не мудрено...
    Перед г...ном вы все поэты,
    Перед поэтами г...но.

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца64

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць