Грамадства2222

«Замест «бялкі» напісана пра нейкіх вавёрак». Маладая настаўніца выкладае хімію на беларускай мове і расказвае, як яно

Маладая настаўніца хіміі і класная кіраўніца Ната вядзе свае заняткі па-беларуску. Дзяўчына прыдумляе для дзяцей цікавыя практыкаванні і інтэрактыўныя ўрокі, а ў тыктоку распавядае, ці складана гэта — быць беларускамоўнай настаўніцай у сучаснай школе.

Настаўніца хіміі Ната. Фота: _____nata____ / TikTok

У тыктоку дзяўчына кажа, што падрыхтаваць занятак на беларускай мове патрабуе часу — шмат што трэба перакладаць з рускай мовы ці рабіць матэрыялы для дзяцей самастойна.

«Таму што настаўнікаў, якія выкладаюць на беларускай мове, значна менш, чым тых, хто выкладае на рускай», — тлумачыць Ната.

Беларуска стараецца падыходзіць да заняткаў крэатыўна — стварае ўрокі праз інтэрактыўныя анлайн-платформы, збірае інфармацыю па схемах і табліцах. У адным з ролікаў яна распавяла, што прайшла курсы, дзе вучылася досведу іншых настаўнікаў.

У роліках дзяўчына і жартуе: напрыклад, пра тое, як дзеці блытаюць пераклады некаторых тэрмінаў:

«Твой твар, калі ў чарговы раз вучань здае сшытак, а там замест «бялкі» напісана пра нейкіх вавёрак».

Як класная кіраўніца Ната арганізоўвала для дзяцей занятак пра падарожжы па Беларусі. Пасля прэзентацыі аб беларускіх абласцях і мясцовых славутасцях яны стваралі свае ўласныя маршруты для вандровак.

А за актыўнасць падчас уроку дзяўчына выдавала дзецям надрукаваныя валошкі — хто сабраў больш, атрымліваў шакаладку. Дзеці таксама размалёўвалі паштоўкі — з выявамі Мінска.

«Я ганаруся тым, што выкладаю на беларускай мове. Канечне, мае веды не супер ідэальныя, і я імкнуся пашыраць свае веды і развіваць вуснае маўленне», — кажа яна.

У каментарыях людзі пераважна падтрымліваюць настаўніцу, кажуць, што ганарацца ёй і дзякуюць за важную працу — якую, пішуць, варта адзначаць большым заробкам.

Але не ўсе разумеюць, па якой прычыне яна гэта робіць: «Адно пытанне: навошта? Універы ў нас усе на рускай, праца таксама», «А навошта хімія на беларускай мове?». 

Каментары22

  • хімія мовы
    11.05.2025
    разумнічка і прыгажуня
  • &
    11.05.2025
    Дзякуй табе дзяўчына і ўсёй моладзі такой як ты. Дзякуй тваім бацькам. Дзякуй.
  • Ваш кэп
    11.05.2025
    Мілоцце, Ната малайчына, але бяз дэмакратычных сіл няма Надзеі, бо тады пасля Лукі застануцца такія ж лукавыя.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана10

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне3

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў40

Дырэктара мінскай кампаніі арыштавалі ў Маскве1

У Вікторыі Азаранкі скралі айфон, тэрапеўт дагнаў зладзюжку і прыдушыў7

«Гэта вяршыня». Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выпрацаваць нацыянальную ідэю64

У Індыі разбіўся пасажырскі самалёт. На борце былі 242 чалавекі

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось17

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана10

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць