Грамадства1616

Затрыманы ў Івацэвічах расійскі кантрактнік вярнуўся ў вайсковую часць — «Люстэрка»

Расійскага вайскоўца Аляксандра Быкава, якога затрымлівалі ў Івацэвічах 17 чэрвеня, аштрафавалі і ўжо адпусцілі, гэта высветліла «Люстэрка».

Расіянін, які назваўся Аляксандрам Быкавым (злева) падчас затрымання ў Івацэвічах. Брэсцкая вобласць, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

Журналістка выдання, прадставіўшыся сваячкай Быкава, патэлефанала ў канцылярыю Івацэвіцкага суда, дзе ёй сказалі, што матэрыялы справы на такога чалавека не паступалі. У раскладзе судовых пасяджэнняў такога прозвішча таксама не было.

У Івацэвіцкім РАУС журналістцы адказалі, што Аляксандр Быкаў знаходзіцца ў сваёй вайсковай часці.

«Прыехалі яго камандзіры, забралі і адвезлі ў вайсковую часць. Усё нармальна, жывы-здаровы. Можаце жонцы яго патэлефанаваць, яна з'ехала дадому», — сказалі ў РАУС.

Судзіць Быкава не будуць, але яму выпісалі штраф, які аплаціла ягоная жонка. Штраф, паводле начальніка мясцовай міліцыі, невялікі.

Вечарам 17 чэрвеня ў Івацэвічах скруцілі дваіх расіян, якія ехалі на аўто з літарай Z на шкле.

Пасля з'яўлення відэа ў сеціве ананімны тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі сілавікамі, расказаў падрабязнасці затрымання. Паводле яго інфармацыі, сям'я ўжывала алкаголь, а з гулянкі вырашыла паехаць на сваім аўто.

Машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Расіяне не рэагавалі на папярэджанні і «атрымалі па поўнай праграме пратаколы не толькі за перадачу стырна і п'яную язду, але і за непадпарадкаванне». 

Пазней стала вядома, што адзін з затрыманых расіян, Аляксандр Быкаў — кантрактнік расійскай арміі і служыць стралком у батальёне 283-га палка 144-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. Гэта злучэнне ўваходзіць у склад 20-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Заходняй ваеннай акругі.

Каментары16

  • Ёсік
    19.06.2023
    Штраф невялікі? Гэта п'янаму за стырном далі невялікі штраф? Я на паркоўцы трошку зачапіў дзьверы стаячага аўто, дык далі 10 б.в. А тутака, разумею, 0,5 б.в., ды яшчэ выбачаліся. У якое гаўно ты, лукашэнка, краіну абмакнуў. Як на гэтыя заляцаньні перад расейцамі брыдка глядзець. То самаход з ракетай, то п'яны кіроўца, то папы, зьбіраючыя грошы для расейскіх забойцаў славянскага народу. Якая поскудзь адбываецца ў Беларусі, жах.
  • Mafkees
    19.06.2023
    Калі ты п'яны сеў за стырно, цябе не выратуе ніякая налепка на шкле

    Лукашэнковские блюстители, вы клоуны
  • 43
    19.06.2023
    Што, менты, уцерліся? Рыхтуйцеся да звальнення

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны4

Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі22

У Мінску зачыніўся папулярны дзіцячы забаўляльны цэнтр

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША16

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць