Ад рэдакцыі1010

Хочаш працаваць у «Нашай Ніве»? Маеш шанец

Маем новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.

1) Журналістаў, якія хочуць працаваць з відэа, у тым ліку і аўтараў сцэнароў.

Нам патрэбныя як людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (уменне шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей, і пісаць тэксты для Ютуба), так і гатовыя працаваць у кадры. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Магчыма, вы даўно марыце пра ўласную перадачу на Ютубе? Пішыце нам, любыя прапановы разглядаюцца.

2) Рэпарцёр

(Шукаць інфармацыю, правяраць інфармацыю, гаварыць з людзьмі — пісаць, а не здымаць). Пажадана мець базавы журналісцкі досвед і паглыбленыя веды ў той ці іншай сферы.

3) Вэб-рэдактар

(Трэба чалавек з досведам і дасканалай беларускай мовай). У яго задачы ўваходзіць як рэдактура журналісцкіх тэкстаў, так і пошук навін на іншых рэсурсах, рэрайт.

4) Маеце ідэі сваіх праграм у Тыктоку і Ютубе?

Стукайцеся да нас, мы гатовыя разглядаць.

5) Маеце ідэі новых тэлеграм-каналаў, твітар-каналаў, інстаграм-каналаў, якія б дапоўнілі тое, што «Наша Ніва» мае на сёння — таксама стукайцеся.

Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.

Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на nivanasha@proton.me. Калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе, можна высылаць у Сігнал і Тэлеграм да рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.

Каментары10

  • Пціч
    20.06.2023
    Хрыстом прашу, браць толькі тых, хто ведае нашу мову!
  • M16
    20.06.2023
    Даўно звяртаюся да Нашай Нівы. Зрабіце калі - ласка асобны сайт па гісторыі Беларусі і асобны сайт пра злачынства камунізму і злачынства Масковіі царскай, савецкай, пуцінскай. Людзі гатовы дасылаць матэрыялы і кантэкст для гэтых сайтаў. Так сама добрая прапанова зрабіць кароткія відэа ролікі на ютубе па гісторыі Беларусі і на асобным канале пра злачынства камунізму і злачынства Масковіі. Працы шмат.
  • ма ма мо ва
    20.06.2023
    якую вашу? якім хрыстом? пішыця тады справа налева 
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі47

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы2

Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?20

Папа Леў XIV выступіў за святкаванне ўсімі хрысціянамі Вялікадня ў адзін дзень5

Рутэ: НАТА трэба павялічыць выдаткі на СПА ў пяць разоў3

У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу2

У Расіі прапанавалі адключаць інтэрнэт па начах для павышэння нараджальнасці8

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт1

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі47

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць