Грамадства55

У Беларусі сілавікі пачалі адпрацоўку былых пэвэкашнікаў

Пра гэта «Нашай Ніве» расказала крыніца ў сілавых структурах.

У Растове-на-Доне здымаюць білборд з рэкламай службы ў ПВК «Вагнер». Фота: АP

«Да 2020 года ўсе былыя ўдзельнікі ПВК адпрацоўваліся спецслужбамі. Пасля 2020 года праз залежнасць ад Расіі распрацоўваць іх перасталі. Сёння, у нядзелю, прыйшоў загад аднавіць распрацоўку», — расказала «Нашай Ніве» крыніца ў сілавых структурах.

Нагадаем, што 23 чэрвеня байцы прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» запатрабавалі адстаўкі міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і кіраўніка Генштаба Валерыя Герасімава. Яны занялі Растоў-на-Доне і рушылі на Маскву. За дзень яны збілі шэсць верталётаў і самалёт, якія спрабавалі іх атакаваць.

Мяцеж вагнераўцаў выклікаў найбольшы палітычны крызіс у Расіі ў ХХІ стагоддзі. Кампраміс з імі, сутнасць якога пакуль няясная, быў дасягнуты толькі 24 чэрвеня ўвечары пры пасярэдніцтве Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары5

  • om/319999
    24.06.2023
    Пра гэта «Нашай Ніве» расказала крыніца ў сілавых структурах.

    вот они картишки-то практически и раскрылись
  • King
    25.06.2023
    А ці быў палітычны крызіс?! Хутчэй добрая палітычная пастаноўка з удзел1ам уплывовых фігур і аднаго аграфюрэра.
  • перш
    25.06.2023
    om/319999, а Вы вырашылі, што ў сілавых структурах усе перагарнулі старонку. Дык скажу, што нават у выканкамах не перагарнулі.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць