Вайна

Расія абстраляла цэнтральную частку Краматорска, ёсць ахвяры

Армія Расіі прыкладна ў 19:32 абстраляла цэнтр Краматорска на Данеччыне, патрапіўшы ва ўстановы грамадскага харчавання, дзе была «вялікая колькасць людзей». Пра гэта паведаміў начальнік абласной вайсковай адміністрацыі Павел Кірыленка ў эфіры тэлемарафону «Адзіныя навіны».

Фота ілюстрацыйнае

«Звесткі пра пацярпелых і разбурэнні высвятляюць. На месцы здарэння разгарнулі аператыўны штаб, усю неабходную дапамогу будуць аказваць параненым», — адзначыў Кірыленка.

Як паведамілі ў Краматорскай гарадской вайсковай адміністрацыі, на месцы ракетнага ўдару ў цэнтры Краматорска вядуць пошукава-выратавальныя працы.

Паводле звестак міністра ўнутраных спраў Украіны Ігара Кліменкі, у выніку абстрэлу загінулі 2 чалавекі, 22 атрымалі траўмы, з якіх 1 дзіця.

«Пашкоджаныя будынкі ўстановы харчавання і некалькі прыватных дамоў. Працягваецца разбор завалаў. Там могуць знаходзіцца людзі. Ратавальнікі і паліцэйскія працуюць на месцы», — паведаміў Кліменка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка6

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць